Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Крс 2016

Роланд: ЗША могуць у бягучым годзе абмеркаваць з Беларуссю ўзаемнае вяртанне паслоў

Роланд: ЗША могуць у бягучым годзе абмеркаваць з Беларуссю ўзаемнае вяртанне паслоў

25 красавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. ЗША могуць у бягучым годзе абмеркаваць з Беларуссю ўзаемнае вяртанне паслоў. Аб гэтым заявіў сёння часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд журналістам пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця мемарыяльнай дошкі памяці Рут Уолер у мінскай сярэдняй школе нумар 130, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў дыпламата, вяртанне пасла ЗША ў Беларусь стала б вельмі добрым крокам наперад для развіцця адносін паміж дзвюма краінамі. "Я спадзяюся, што ў бягучым годзе гэта можа быць тэмай абмеркавання з Міністэрствам замежных спраў", - сказаў Скот Роланд.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей адзначыў, што ідзе работа над тым, каб у бліжэйшым будучым краіны мелі магчымасць весці паўнацэнны дыялог на ўзроўні пасольстваў. "Трэба не глядзець адзін на аднаго праз зброевыя прыцэлы, а размаўляць, каб знаходзіць кампрамісныя рашэнні тых пытанняў, якія здаюцца непераадольнымі, - упэўнены Уладзімір Макей. - Мы з ЗША цяпер знаходзімся якраз на этапе паступальнага пашырэння пазітыўнай атмасферы ў нашых адносінах".

Міністр перакананы, што гэта тэндэнцыя прадоўжыцца, таму што абодва бакі гатовы плўнасцю нармалізаваць супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі