Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Feb 2017

Роберт Райлі аб дыялогу з беларускім бокам: мы ўсё бліжэй падыходзім да лепшага ўзаемаразумення

Роберт Райлі аб дыялогу з беларускім бокам: мы ўсё бліжэй падыходзім да лепшага ўзаемаразумення

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі заявіў аб узрастаючым узаемаразуменні з беларускімі дыпламатамі. Аб гэтым ён расказаў студэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў час наведвання факультэта міжнародных адносін. Відэа размовы Роберта Райлі са студэнтамі размясціла ў сваім твэтар-акаўнце пасольства ЗША ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Мы цесна супрацоўнічаем з Міністэрствам замежных спраў. Гэта адны з лепшых прафесіяналаў, з якімі я калі-небудзь працаваў. Яны імкнуцца зразумець іншы пункт гледжання, а гэта якраз тое, чым мы ўсе павінны займацца. І паволі, але ўпэўнена, прынамсі, як я сабе гэта бачу, з тымі людзьмі, з якімі я цяпер працую, мы ўсё бліжэй і бліжэй падыходзім да лепшага ўзаемаразумення", - заявіў амерыканскі дыпламат.

Як паведамлялася, 15 лютага начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык у час анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі заявіў, што адносіны Беларусі з ЗША будуць развівацца без штучнага паскарэння ў рэжыме крытычнага дыялогу.

Паводле слоў прэс-сакратара, у развіцці адносін з ЗША ў Беларусі ёсць пэўны пазітыўны зачын, які быў дасягнуты яшчэ пры папярэдняй адміністрацыі ў гэтай краіне, дыялог прадаўжаецца і цяпер. "Без штучнага паскарэння мы будзем прадаўжаць спакойна рухацца наперад у рэжыме крытычнага дыялогу", - адзначыў Дзмітрый Мірончык.

"У нас складаныя адносіны. Шматузроўневыя і шматфарматныя. Ёсць пытанні, па якіх бакі займаюць процілеглыя пазіцыі. Што адрознівае гэтыя адносіны сёння ад сітуацыі двух-трохгадовай даўнасці, гэта тое, што мы пачалі аб гэтых праблемных пытаннях гаварыць. Называць кошку кошкай і старацца паступова, пакрокава шукаць нейкія развязкі", - сказаў прэс-сакратар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі