Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Крс 2018

Андрэйчанка: парламентарыі маюць сур'ёзныя магчымасці для пашырэння кантактаў на еўрапейскім вектары

Андрэйчанка: парламентарыі маюць сур'ёзныя магчымасці для пашырэння кантактаў на еўрапейскім вектары

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія парламентарыі маюць сур'ёзныя магчымасці для пашырэння кантактаў на еўрапейскім вектары. Аб гэтым сёння на адкрыцці вясенняй сесіі Палаты прадстаўнікоў заявіў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Нарошчванне эканамічнага супрацоўніцтва ляжыць у аснове міжнароднай дзейнасці дэпутацкага корпуса. "Пасля правядзення ў Мінску сесіі парламенцкіх структур АБСЕ і ЦЕІ ў нас з'яўляюцца сур'ёзныя магчымасці для пашырэння ўзаемавыгадных кантактаў на еўрапейскім вектары", - падкрэсліў спікер.

Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, пацвярджэннем гэтаму служыць, у прыватнасці, першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Швейцарыю. "Парадак дня перагавораў ахопліваў самае шырокае кола пытанняў узаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, крэдытна-інвестыцыйнай і гуманітарнай галінах. Атрымліваюць новае напаўненне адносіны з міжпарламенцкімі арганізацыямі, сярод якіх ПА АБСЕ, ПАСЕ. Безумоўна, у нас яшчэ ёсць шэраг тэм, што ўяўляюць узаемны інтарэс, якія не могуць быць вырашаны ў адзін момант, а патрабуюць асэнсаванага паступовага руху наперад. І мы гатовы да супрацоўніцтва ў гэтай сферы", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі