У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Кст 2017

Раўкоў: Вучэнне "Захад-2017" стала апрабацыяй новых спосабаў прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў

Раўкоў: Вучэнне

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэгіянальная групоўка войскаў (сіл) з'яўляецца гарантам стабільнасці і спакою ў рэгіёне, вучэнне "Захад-2017" стала апрабацыяй новых спосабаў прымянення РГВ(С) ва ўмовах сучасных узброеных канфліктаў. Аб гэтым ішла размова ў час падвядзення вынікаў сумеснага стратэгічнага вучэння УС Беларусі і Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў адзначыў, што рэгіянальная групоўка войскаў (сіл) з'яўляецца гарантам стабільнасці і спакою ў рэгіёне. "Само вучэнне "Захад-2017" стала своеасаблівай апрабацыяй новых спосабаў прымянення РГВ(С) ва ўмовах сучасных узброеных канфліктаў, дзе многія аспекты вядзення баявых дзеянняў адкрыліся з новага боку", - сказаў Андрэй Раўкоў.

У Міністэрстве абароны і Генеральным штабе УС Беларусі падведзены вынікі сумеснага вучэння "Захад-2017". З дакладамі выступілі начальнік Генеральнага штаба УС - першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Алег Белаконеў і кіраўнікі органаў ваеннага кіравання, якія па сваіх напрамках прааналізавалі ход падрыхтоўкі і парадак правядзення вучэння.

Пасля заканчэння мерапрыемства кіраўнік ваеннага ведамства ўзнагародзіў граматамі і каштоўнымі падарункамі ваеннаслужачых, якія найбольш вызначыліся ў ходзе вучэння "Захад-2017", уручыў пагоны больш як дваццаці афіцэрам, якія былі ўдастоены гонару датэрміновага прысваення чарговага воінскага звання.

Канчатковы вынік вучэння будзе падведзены на сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску