VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Врс 2017

Раўкоў аб выпадах ваенных аналітыкаў адносна вучэння "Захад-2017": без каментарыяў

Раўкоў аб выпадах ваенных аналітыкаў адносна вучэння

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў не лічыць мэтазгодным каменціраваць выпады ваенных аналітыкаў адносна вучэння "Захад-2017". Аб гэтым ён заявіў у эфіры праграмы "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Апошнім часам, у тым ліку і ў Беларусі, з'явілася шмат аналітыкаў у ваеннай сферы, большасць з якіх, але не ўсе вядома, нават у арміі не служылі. Я хацеў бы пакінуць без каментарыяў іх выпады і выказванні", - сказаў Андрэй Раўкоў.

Паводле яго слоў, Беларусь вельмі транспарэнтна дзейнічае па вучэнні "Захад-2017", запрасіўшы неабходную колькасць наглядальнікаў, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, міжнародных арганізацый. "Тут поўная адкрытасць, абумоўленая не тым, што мы хочам перад некім апраўдацца, - падкрэсліў кіраўнік Мінабароны. - Думаю, што трэба і нашым суседзям быць больш адкрытымі".

Андрэй Раўкоў расказаў, што задачы, якія планаваліся на вучэнне "Захад-2017", выконваюцца. Такім чынам умацоўваецца абараназдольнасць Беларусі і Саюзнай дзяржавы.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход