Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Стд 2020

Рагозін: беларускі навуковы патэнцыял паспяхова працуе на развіццё касмічнай галіны

Рагозін: беларускі навуковы патэнцыял паспяхова працуе на развіццё касмічнай галіны
Дзмітрый Рагозін. Фота з архiва

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі навуковы патэнцыял паспяхова працуе на развіццё касмічнай галіны, заявіў у праграме "Галоўны эфір" у эфіры "Беларусь 1" генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі "Раскосмас" Дзмітрый Рагозін, паведамляе БЕЛТА.

"Я з вялікай павагай стаўлюся да таго, што зроблена ў Беларусі за апошнія гады. На самай справе, у рэспублікі няма магутных крыніц самафінансавання, як скажам, каласальныя карысныя выкапні. Але тут відаць беражлівае стаўленне да ўсяго, уменне жыць сціпла, але глыбока па сутнасці развіваць сваю ўласную навуку. У Беларусі захоўваецца галоўны капітал - чалавечы. У краіне вельмі шмат рукастых, разумных, інтэлектуальна развітых людзей, якія дакладна ўпішуцца ў нашу агульную работу, і мы былі б рады гэтай сумеснай рабоце, - сказаў Дзмітрый Рагозін. - Беларускія прадпрыемствы захавалі свой патэнцыял і маюць добрыя планы, якімі мы маглі б разам скарыстацца, прыклаўшы сюды магчымасці "Раскосмасу" як заказчыка і як практычнага рэалізатара ўсіх гэтых ідэй у касмічнай дзейнасці".

Гаворачы аб прыярытэтных напрамках, якія "Раскосмас" і Беларусь будуць развіваць у бліжэйшай перспектыве, дырэктар дзяржкарпарацыі вылучыў тры з іх. "Першы - гэта актыўнае ўключэнне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў даследаванні на Міжнароднай касмічнай станцыі. Другі напрамак - гэта выбар базавых касмічных платформ для апаратаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. "Раскосмас" зацікаўлены ў тым, каб не рабіць кожны апарат асобна як унікальны, а нарэшце намацаць магчымасць серыйнай іх вытворчасці. І ў гэтым плане оптыка-механічныя даследаванні, што вядуцца ў Мінску, могуць стаць асновай для карыснай нагрузкі такіх серыйных апаратаў, якія будуць вырабляць прадпрыемствы "Раскосмасу" сумесна з "Пеленгам", - адзначыў Дзмітрый Рагозін. Касмічны апарат складаецца з мікраэлектронікі высокага ўзроўню, здольнай працаваць у экстрэмальных умовах. "І, вядома, у гэтым плане такія прадпрыемствы, як "Інтэграл", могуць знайсці сваё месца ў палітыцы імпартазамяшчэння, якую "Раскосмас" сёння вядзе ў частцы мікраэлектронікі", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі