У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Стд 2018

Радзькоў прапануе выкарыстоўваць патэнцыял "Белай Русі" для ўмацавання пазіцый краіны на сусветнай арэне

Радзькоў прапануе выкарыстоўваць патэнцыял

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная дзейнасць рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" можа паслужыць умацаванню публічнай дыпламатыі і фарміраванню спрыяльнага грамадскага меркавання пра Беларусь за мяжой. Аб гэтым заявіў сёння старшыня РГА "Белая Русь" Аляксандр Радзькоў на ІІІ з'ездзе грамадскага аб'яднання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам бачыцца, што міжнародная дзейнасць "Белай Русі" можа паслужыць умацаванню публічнай дыпламатыі, фарміраванню спрыяльнага для нашай краіны грамадскага меркавання за мяжой, у тым ліку на пляцоўках ААН, ПАСЕ, АБСЕ", - сказаў Аляксандр Радзькоў.

Паводле слоў старшыні аб'яднання, у час прэзідэнцкіх выбараў 2015 года міжнародныя арганізацыі цесна супрацоўнічалі з "Белай Руссю", вырашаючы з яе дапамогай свае пытанні. "Тое, што іх цікавіла, усё было праз нас. Дарэчы, праверылі ўсю нашу сістэму, усе нашы грамадскія прыёмныя, наш штаб і непасрэдна з намі працавалі. Нават перапіску з Прэзідэнтам праз нас вялі", - заўважыў ён.

"Развіваючы сваю дзейнасць у гэтых напрамках, "Белая Русь" зможа набыць адпаведны палітычны вопыт, пры якім у далейшым стануць магчымы і больш складаныя пераўтварэнні палітычнай сістэмы", - дадаў Аляксандр Радзькоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс