Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Снж 2020

Пуцін заявіў, што беларускую апазіцыю падтрымліваюць замежныя сілы

Пуцін заявіў, што беларускую апазіцыю падтрымліваюць замежныя сілы
Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што беларускую апазіцыю падтрымліваюць замежныя сілы, паведамляе ТАСС.

"Я ўжо шмат разоў выказваўся наконт гэтага. Зыходжу з таго, што трэба даць магчымасць беларускаму народу ўнутры краіны разабрацца са сваімі пытаннямі, вырашыць іх. Прэзідэнт Лукашэнка выказваўся наконт гэтага неаднаразова. Я з ім згодны ў тым, што гэта трэба зрабіць у спакойнай рытмічнай абстаноўцы", - сказаў Прэзідэнт РФ на вялікай прэс-канферэнцыі.

Пры гэтым Уладзімір Пуцін нагадаў, што Аляксандр Лукашэнка ініцыяваў змяненні ў Канстытуцыю. "Паглядзім, як гэта ўсё будзе адбывацца. Тут хацелася б дабіцца толькі аднаго, я ўжо аб гэтым таксама так ці інакш згадваў, - без знешняга ўмяшання. Тое, што мы бачым цяпер, на жаль, - гэта ўмяшанне, гэта інфармацыйная, палітычная, фінансавая падтрымка апазіцыі з-за мяжы. З-за мяжы нічога добрага ніколі не атрымліваецца", - адзначыў Уладзімір Пуцін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі