Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Лют 2016

Пуцін: Саюзная дзяржава становіцца драйверам інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы

Пуцін: Саюзная дзяржава становіцца драйверам інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы

25 лютага, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Саюзная дзяржава становіцца драйверам інтэграцыйных працэсаў на ўсёй постсавецкай прасторы. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Расіі падкрэсліў, што "Саюзная дзяржава развіваецца паспяхова і ў вядомай ступені нават становіцца драйверам развіцця інтэграцыйных працэсаў на ўсёй постсавецкай прасторы".

Пуцін: Саюзная дзяржава становіцца драйверам інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторыУладзімір Пуцін падзякаваў Аляксандру Лукашэнку як палітычнаму дзеячу, які стаяў ля вытокаў Саюзнай дзяржавы. "Менавіта з вас і з Барыса Мікалаевіча Ельцына гэты працэс быў пачаты", - сказаў ён.

"Мы сёння маем магчымасць зрабіць наступныя крокі ў развіцці нашых асаблівых адносін", - сказаў Уладзімір Пуцін і выказаў упэўненасць, што сённяшняя работа будзе добрым штуршком для прадаўжэння гэтага вельмі пазітыўнага і патрэбнага для Беларусі і Расіі працэсу. Прэзідэнт Расіі таксама адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі да сённяшняга ВДС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі