2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін падзяліўся ўражаннямі пра хлеб, прыгатаваны па рэцэптах часоў Вялікай Айчыннай вайны, якім яго пачаставаў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка ў час візіту ў Маскву на святкаванне Дня Перамогі 9 мая. Аб гэтым паведамляе ТАСС.
У час пасяджэння Савета па падтрымцы рускай мовы і моў народаў Расіі Уладзімір Пуцін адзначыў, што Аляксандр Лукашэнка пачаставаў яго хлебам, выпечаным па рэцэптах таго часу, характэрным для Сталінграда, Ленінграда і іншых рэгіёнаў былога Савецкага Саюза. "Вось ведаеце, цікава паспытаць блакадны хлеб, паспытаць хлеб Сталінграда, Масквы таго часу і гэтак далей. Вось такі хлеб літаратурны, творчы, культурны, ён не менш важны і мае, вядома, велізарнае значэнне", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Ён падкрэсліў важнасць публікацыі твораў мінулых гадоў. "Гэта, вядома, вельмі добра. Вы ведаеце, безумоўна, вельмі важна, каб мы сёння, тым больш маладыя людзі, дзеці, акуналіся ў атмасферу, а гэта можна зрабіць так вось дакладна праз літаратуру таго часу, акуналіся вось у гэту атмасферу таго часу, каб разумелі, як жылі іх равеснікі ў тыя часы", - дадаў расійскі прэзідэнт.