Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Жнв 2018

Пуцін новаму паслу Бабічу: з Беларуссю нас звязваюць асаблівыя адносіны, гэта галоўны партнёр Расіі

Пуцін новаму паслу Бабічу: з Беларуссю нас звязваюць асаблівыя адносіны, гэта галоўны партнёр Расіі

Фота прэс-службы Прэзідэнта РФ

24 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Расію з Беларуссю звязваюць асаблівыя адносіны, Беларусь для Расіі - галоўны партнёр, заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, сустракаючыся сёння з Міхаілам Бабічам, які назначаны паслом Расіі ў Беларусі. Стэнаграма гэтай сустрэчы апублікавана на сайце Крамля, паведамляе БЕЛТА.

"Вы едзеце працаваць у Беларусь. Напэўна, не трэба вам гаварыць аб тым, наколькі важным з'яўляецца ўзаемадзеянне з нашым галоўным саюзнікам, партнёрам - з Беларуссю, наколькі для Расіі важны гэты напрамак работы, - сказаў Уладзімір Пуцін, звяртаючыся да новага пасла. - Гэта не толькі краіна, з якой мы мяжуем, гэта краіна, перш за ўсё, з якой нас звязваюць асаблівыя адносіны: і гістарычныя, і этнічныя, і моўныя, і эканамічныя".

Прэзідэнт Расіі адзначыў, што Беларусь з'яўляецца членам АДКБ і ЕАЭС. "Мы будуем яшчэ зусім асаблівы фармат, выбудоўваем Саюзную дзяржаву, - дадаў ён. - Таму напрамкаў дзейнасці вельмі шмат. Вы будзеце займацца не толькі дыпламатычнай работай, але і работай у сферы эканомікі, прадстаўляючы інтарэсы Расіі як спецпрадстаўнік".

У сваю чаргу Міхаіл Бабіч адзначыў, што Прэзідэнт Расіі паставіў задачу ў бліжэйшы час давесці тавараабарот дзвюх краін да $50 млрд. "Нам з калегамі з урада Расіі, Адміністрацыі Прэзідэнта, з беларускімі партнёрамі цяпер трэба зрабіць усё, каб дамоўленасці, якія дасягнуты паміж кіраўнікамі дзяржаў, былі практычным чынам рэалізаваны, - сказаў новы пасол Расіі ў Беларусі. - Паўнамоцтвы спецыяльнага прадстаўніка Расійскай Федэрацыі па гандлёва-эканамічных адносінах, якімі вы мяне надзялілі, безумоўна, дадуць магчымасць значна павысіць эфектыўнасць гэтай работы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі