Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Снж 2014

Пуцін лічыць мінскія дамоўленасці важнай часткай мірнага ўрэгулявання на паўднёвым усходзе Украіны

Пуцін лічыць мінскія дамоўленасці важнай часткай мірнага ўрэгулявання на паўднёвым усходзе Украіны

18 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін лічыць мінскія дамоўленасці важнай часткай працэсу мірнага ўрэгулявання на паўднёвым усходзе Украіны і выступае за іх выкананне. Аб гэтым ён заявіў сёння на штогадовай вялікай прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што расійскі бок зыходзіць з таго, што крызіс на паўднёвым усходзе Украіны будзе вырашаны палітычнымі метадамі. "Іншага шляху, акрамя мірнага ўрэгулявання, няма", - сказаў ён. Уладзімір Пуцін перакананы, што Пётр Парашэнка таксама выступае за мірнае ўрэгуляванне сітуацыі, аднак не ўсе палітычныя сілы ва Украіне яго падтрымліваюць.

Паводле слоў прэзідэнта Расіі, дасягнута дамоўленасць, што ў бліжэйшыя дзень-два члены кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны правядуць дыялог у фармаце відэаканферэнцыі, а наступным крокам стане іх сустрэча ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі