Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Nov 2016

Пуцін: Беларусь застаецца важнейшым гандлёва-эканамічным партнёрам Расіі

Пуцін: Беларусь застаецца важнейшым гандлёва-эканамічным партнёрам Расіі

22 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь застаецца важнейшым гандлёва-эканамічным партнёрам Расіі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сёння ў Крамлі на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Пуцін канстатаваў, што ў мінулым годзе адбылося зніжэнне беларуска-расійскага тавараабароту. "Але гэта ўсё часова", - перакананы Прэзідэнт Расіі. Залогам пераадолення цяжкасцей, на яго думку, служаць створаныя паміж Беларуссю і Расіяй механізмы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Прэзідэнт Расіі адзначыў, што паміж дзвюма краінамі назіраецца рост узаемных інвестыцый, пашыраюцца кааперацыйныя сувязі. "Усё гэта перадумовы для таго, каб рухацца далей", - заявіў Уладзімір Пуцін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі