Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Май 2015

Прыма: Індыя з'яўляецца для Беларусі ключавым партнёрам у Паўднёвай Азіі

27 мая, Нью-Дэлі /Марта Астрэйка - БЕЛТА/. Індыя з'яўляецца для Беларусі ключавым партнёрам у рэгіёне Паўднёвай Азіі. Аб гэтым у размове з карэспандэнтам БЕЛТА ў Нью-Дэлі заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Індыі Віталь Прыма.

"За гады развіцця нашых двухбаковых дыпламатычных адносін - а гэта ўжо больш за 20 гадоў - паміж Беларуссю і Індыяй выбудаваліся па-свойму ўнікальныя і канструктыўныя ўзаемаадносіны. Дзве краіны актыўна вядуць палітычны дыялог на розных узроўнях і падтрымліваюць адна адну на міжнароднай арэне. Індыя сёння - гэта краіна з насельніцтвам больш як 1,2 млрд чалавек і ёмісты рынак з вялікім патэнцыялам. Таму Беларусь разглядае Індыю ў якасці перспектыўнага і доўгатэрміновага партнёра ў розных сферах", - падкрэсліў дыпламат.

Ён адзначыў, што па выніках 2014 года аб'ём тавараабароту паміж Беларуссю і Індыяй перасягнуў $400 млн. Пры гэтым беларускі экспарт дасягнуў $215 млн (тэмп 124,2 працэнта). "Вядома, гэтага недастаткова. Мы прыкладаем намаганні, каб дыверсіфікаваць беларускі экспарт і нарасціць продажы на індыйскім рынку, - сказаў пасол. - Зразумела, вялікую долю ў нашым экспарце ў Індыю займаюць калійныя ўгнаенні. Спадзяёмся, гэты напрамак атрымае сваё развіццё і ў далейшым".

Дадатнае гандлёвае сальда для Беларусі па выніках 2014 года - $27,4 млн. На індыйскім рынак пастаўляецца прадукцыя па 72 найменнях. Найважнейшымі экспартнымі таварамі акрамя калію сталі жгут сінтэтычных ніцей, грузавыя аўтамабілі, комплексныя сінтэтычныя ніці, гідразін, аксіды, гідраксіды металаў, скура са шкур буйной рагатай жывёлы.

Асноўныя таварныя пазіцыі індыйскага імпарту ў Беларусь - лекавыя сродкі, рыбнае філе і мяса рыбы, экстракты кавы і чаю, тытунёвая сыравіна, скураны абутак і рыс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі