У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Сак 2017

Пірштук: Беларусь вельмі патрабавальна падыходзіць да падрыхтоўкі летняй сесіі ПА АБСЕ

Пірштук: Беларусь вельмі патрабавальна падыходзіць да падрыхтоўкі летняй сесіі ПА АБСЕ

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь вельмі патрабавальна падыходзіць да падрыхтоўкі летняй сесіі ПА АБСЕ. Такое меркаванне выказаў 15 сакавіка журналістам намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Баляслаў Пірштук нагадаў, што ў Мінску ўжо адбылося першае пасяджэнне рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, наступнае намечана на сярэдзіну красавіка. "На нас, па сутнасці, ляжаць тэхнічныя пытанні: матэрыяльная база, умовы, пражыванне, харчаванне, бяспека, тэхнічныя сродкі, транспартнае абслугоўванне. Мы, безумоўна, павінны ўсё арганізаваць дастойна", - сказаў віцэ-спікер.

Паводле яго слоў, падрыхтоўка 26-й летняй сесіі ідзе згодна з планам, пры гэтым беларускі бок улічвае вопыт іншых дзяржаў па правядзенні адпаведных мерапрыемстваў. Напрыклад, вывучаўся вопыт Грузіі, якая прымала на сваёй тэрыторыі 25-ю сесію ў 2016 годзе. "Беларусы ў гэтым плане вельмі патрабавальныя. Мы не дапускаем прабелаў нават у дробязях, уважліва ставімся да ўсіх нюансаў, каб камфортна было нашым гасцям, а іх будзе нямала, толькі дэпутатаў чакаецца 350", - заўважыў Баляслаў Пірштук.

Ён перакананы, што за час знаходжання ў Беларусі замежныя парламентарыі, пераважная большасць з якіх ніколі тут не былі, адкрыюць для сябе шмат новага, у тым ліку ў плане інвестыцыйнай прывабнасці краіны. "Да нас прыедуць прадстаўнікі многіх дзяржаў Еўрасаюза, СНД, парламентарыі з ЗША і Канады. Гэта вельмі дастойныя краіны, якія для нас з'яўляюцца асноўнымі партнёрамі ў эканоміцы, - адзначыў віцэ-спікер. - Ва ўсіх планах гэта вельмі важнае і знакавае мерапрыемства ў цэлым для Рэспублікі Беларусь. Такога маштабу мерапрыемствы, з прыцягненнем такой колькасці замежных дзяржаў і з такой геаграфіяй, без перабольшання, у нас яшчэ не было".

Баляслаў Пірштук таксама звярнуў увагу, што сёння ў Палаце прадстаўнікоў адбудзецца сустрэча са старшынёй Парламенцкай асамблеі АБСЕ Крысцін Мутонен, у час якой будзе падпісана пагадненне аб правядзенні 26-й летняй сесіі ў Мінску. "Гэта вельмі важны дакумент, які ўдакладняе дэталі. Такім чынам, мы часткова бяром адказнасць на сябе, пэўны блок пытанняў. Гэты дакумент вызначае зоны адказнасці, і, калі ён будзе падпісаны, мы пачынаем з поўнай аддачай рэалізацыю намечанага плана", - растлумачыў віцэ-спікер.

Летняя сесія ПА АБСЕ пройдзе ў Мінску 5-9 ліпеня і будзе прысвечана ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне. Усяго ў перыяд сесіі чакаецца каля 700 гасцей. У цэлым плануецца насычаная праграма, якая ўключае пасяджэнне пастаяннага камітэта ПА АБСЕ і агульных камітэтаў па палітычных пытаннях і бяспецы, па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі, па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях. Прадугледжваецца правядзенне пленарнага пасяджэння, а таксама афіцыйных прыёмаў. Для замежных гасцей рыхтуецца турыстычная праграма: наведванне музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Міра і Нясвіжа, аглядныя экскурсіі па сталіцы і інш.

Парламенцкая асамблея АБСЕ створана ў красавіку 1991 года ў Мадрыдзе (Іспанія), у яе рабоце прымаюць удзел 323 парламентарыі, якія прадстаўляюць 57 краін. Асноўнымі задачамі з'яўляюцца садзейнічанне міжпарламенцкаму дыялогу, падтрымка дэмакратычных інстытутаў у дзяржавах - удзельніцах АБСЕ, развіццё супрацоўніцтва і бяспекі ў рэгіёне. Галоўная падзея ў дзейнасці ПА АБСЕ - штогадовая летняя сесія, на якой выбіраюцца кіраўніцтва і службовыя асобы асамблеі, прымаюцца дэкларацыі і рэзалюцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску