У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Ліс 2017

Пірштук адзначыў актывізацыю беларуска-славацкіх кантактаў у міжнародных арганізацыях

Пірштук адзначыў актывізацыю беларуска-славацкіх кантактаў у міжнародных арганізацыях

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Баляслаў Пірштук сёння на сустрэчы са старшынёй Камітэта па ахове здароўя Нацыянальнага савета Славакіі Штэфанам Зельнікам адзначыў актывізацыю беларуска-славацкіх кантактаў у міжнародных арганізацыях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Баляслаў Пірштук, у прыватнасці, нагадаў, што ў ліпені ў Мінску прайшла 26-я летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, а на 28 лістапада запланавана вялікае мерапрыемства па лініі Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ), у якой Беларусь старшынствуе ў 2017 годзе, - пасяджэнне Парламенцкай асамблеі ЦЕІ. Яе ўдзельнікамі, як чакаецца, стануць кіраўнікі парламентаў розных краін, у тым ліку Славакіі, якая з'яўляецца членам арганізацыі. "Гэта добрыя пляцоўкі, дзе мы на дэпутацкім узроўні можам быць карысныя адзін аднаму і аказваць падтрымку па пазіцыях, якія для нас прынцыповыя", - сказаў віцэ-спікер.

Ён таксама выказаў меркаванне, што ў цэлым беларуска-славацкія адносіны апошнія гады развіваюцца даволі плённа, праходзяць двухбаковыя візіты, пашыраюцца кантакты на ўрадавым і парламенцкім узроўнях. Баляслаў Пірштук упэўнены, што пры такім падыходзе да работы вынікі могуць быць больш канкрэтнымі. У тым ліку яны павінны паўплываць на тавараабарот, які да гэтага часу знізіўся, аднак яшчэ пяць гадоў таму быў значна большым. Магчымасці для гэтага ёсць, лічыць намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў.

У сваю чаргу Штэфан Зельнік адзначыў, што неабходна інтэнсіфікаваць сувязі ў сферах аховы здароўя, прамысловасці, культуры і асабліва сельскай гаспадаркі, дзе Беларусь дасягнула значных вынікаў і можа шмат чаму навучыць Славакію.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс