12 красавіка, Шклоўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Той, хто працуе і хоча нармальна жыць, атрымлівае адпаведнае ад гэтага жыцця. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аграгарадку Еўдакімавічы Шклоўскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць у тым, што ў краіне створаны ўсе ўмовы для таго, каб людзі маглі працаваць і жыць дастойна. "Так будзе ў нашай Беларусі. Хто працуе і хоча нармальна жыць, той атрымлівае адпаведнае ад гэтага жыцця", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Беларусь нярэдка называюць маленькай краінай, хоць гэта не зусім так. "І ўсюды жывуць вельмі добрыя людзі - ад Гродна да Оршы. Усім нечым трэба дапамагчы. Але я як чалавек вясковы лічу, што дапамагаць неабходна там, дзе трэба. Як толькі мы пачынаем дапамагаць там, дзе не трэба, мы становімся іншымі. Не хачу ў гэты святочны дзень гаварыць якімі, вы цудоўна ведаеце", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.



