Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Снж 2018

Прэзідэнт Судана: для мяне вялікае шчасце быць у дружалюбнай Беларусі

Прэзідэнт Судана: для мяне вялікае шчасце быць у дружалюбнай Беларусі

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Судана Амар Хасан Ахмед аль-Башыр падкрэслівае дружалюбны характар адносін з Беларуссю. Аб гэтым ён заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для мяне вялікае шчасце сёння быць у Беларусі - дружалюбнай для нас краіне. Хачу пацвердзіць, што нашы адносіны ўмацоўваюцца. Асабліва пасля вашага візіту ў Судан у мінулым годзе. У нас ёсць шмат супадзенняў у нашых адносінах: палітычнае, эканамічнае і нават ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва", - заявіў Прэзідэнт Судана.

Ён адзначыў, што адным з вынікаў візіту беларускага лідара ў Судан стала рашэнне суданскага боку аб адкрыцці пасольства ў Беларусі. Амар Хасан Ахмед аль-Башыр падзякаваў Беларусі за падтрымку і дапамогу ў гэтым пытанні.

"Мы сумесна з Беларуссю можам шмат зрабіць, - дадаў суданскі лідар. - Мы падтрымліваем адзін аднаго ў міжнародных арганізацыях, па пытаннях, якія датычацца падтрымкі мірных ініцыятыў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі