Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Nov 2015

Прэзідэнт Сербіі ўпэўнены ва ўстанаўленні моцных эканамічных адносін з Беларуссю

Прэзідэнт Сербіі ўпэўнены ва ўстанаўленні моцных эканамічных адносін з Беларуссю

20 лістапада, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч упэўнены ва ўстанаўленні моцных эканамічных адносін з Беларуссю. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам па выніках наведвання ААТ "Мінскі трактарны завод", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Сербіі ўпэўнены ва ўстанаўленні моцных эканамічных адносін з БеларуссюТаміслаў Нікаліч выказаў словы захаплення прагрэсам, які дэманструе Беларусь у сваім развіцці, і выказаў надзею на ўмацаванне двухбаковых эканамічных сувязей. "Нашы адносіны настолькі добрыя і дружба з Прэзідэнтам Беларусі настолькі моцная, што нам удасца звязаць Беларусь і Сербію ў эканамічнай сферы даволі моцна", - падкрэсліў сербскі лідар.

Краўнік сербскай дзяржавы канстатаваў невысокі ўзровень тавараабароту дзвюх краін - $250 млн у год. "Мы дамовіліся павялічыць тавараабарот да $500 млн у год", - сказаў Таміслаў Нікаліч, падкрэсліўшы, што існуючы фундамент двухбаковых адносін дасць магчымасць дасягнуць пастаўленых мэт.

Прэзідэнт Сербіі ўпэўнены ва ўстанаўленні моцных эканамічных адносін з БеларуссюТаміслаў Нікаліч сёння наведаў корпус зборкі трактароў МТЗ. Высокага госця суправаджалі міністр прамысловасці Беларусі Віталь Воўк і выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара МТЗ Уладзімір Макаранка. Прэзідэнт Сербіі таксама на тэрыторыі агледзеў выстаўку прадукцыі прадпрыемстваў міністэрства прамысловасці (МАЗ, МТЗ, "Амкадор", "Палессе").

Таміслаў Нікаліч быў уражаны дасягненнямі беларускай прамысловасці. На пытанні журналістаў адносна якасці беларускай тэхнікі ён даў адказ, расказаўшы сербскі анекдот: "Сербскі селянін выкарыстоўваў трактар "Беларус" на працягу 50 гадоў. На пытанне, што ён мяняў на гэтым трактары, селянін адказаў: "Нічога не мяняў, толькі трактарыста".

Па выніках наведвання ААТ МТЗ Прэзідэнт Сербіі пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей прадпрыемства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі