Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Ліс 2018

Прэзідэнт пра Ігара Лучанка: з жыцця пайшоў чалавек велізарнага таленту, чыёй творчасцю ганарыцца краіна

Прэзідэнт пра Ігара Лучанка: з жыцця пайшоў чалавек велізарнага таленту, чыёй творчасцю ганарыцца краіна
Ігар Лучанок. Фота з архіва БЕЛТА

13 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным, блізкім і калегам народнага артыста СССР Ігара Лучанка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прыміце мае спачуванні ў сувязі са смерцю выдатнага кампазітара сучаснасці, народнага артыста СССР Ігара Міхайлавіча Лучанка. З жыцця пайшоў чалавек велізарнага таленту, чыёй творчасцю па праву ганарыцца Беларусь", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Музычныя творы Ігара Міхайлавіча, якія ўяўляюць сабой лепшыя ўзоры высокага мастацтва, заслужылі шчырую любоў і пакарылі публіку розных пакаленняў з многіх краін, - гаворыцца ў спачуванні. - Напісаныя ім песні сталі залатымі шлягерамі на ўсе часы, эталонам прафесійнага майстэрства, неад'емнай часткай скарбніцы нацыянальнай культуры".

Як падкрэсліў Прэзідэнт, светлая памяць пра Ігара Лучанка назаўсёды захаваецца ў сэрцы кожнага беларуса.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі