Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Крс 2016

Прэзідэнт: Гэты год павінен стаць пераломным у пераадоленні негатыўных тэндэнцый у эканоміцы

Прэзідэнт: Гэты год павінен стаць пераломным у пераадоленні негатыўных тэндэнцый у эканоміцы

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гэты год павінен стаць пераломным у пераадоленні негатыўных тэндэнцый у эканамічнай сферы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што штогадовае Пасланне не прэтэндуе на ролю доўгатэрміновай праграмы стратэгіі развіцця краіны. Размова аб гэтым пойдзе на маючым адбыцца пятым Усебеларускім народным сходзе. Сённяшняя размова, паводле слоў Прэзідэнта, будзе аб мэтах бліжэйшай перспектывы і канкрэтных задачах на гэты год. "Я надаю яму, як і вы, асаблівае значэнне па многіх прычынах. Але ў першую чаргу з-за таго, што з яго пачынаецца новы пяцігадовы этап развіцця. Ён павінен стаць пераломным у пераадоленні негатыўных тэндэнцый у эканамічнай сферы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў апошнія 2-3 гады тэмпы развіцця ў эканоміцы запаволіліся. "І хоць асноўную ролю ў гэтым адыгралі знешнія фактары, тым не менш, трэба прызнаць і свае недапрацоўкі. Мы адстаём ад перадавых краін па ўзроўні прадукцыйнасці працы, затратах энергіі, матэрыялаў і ў канчатковым выніку па канкурэнтаздольнасці тавараў і паслуг. Пагрозам нашай эканамічнай бяспецы мы павінны проціпаставіць арганізаванасць і ініцыятыву, мабілізацыю ўсіх рэсурсаў і ўменне эфектыўна гаспадарыць. Аб гэтым мы гаварылі не раз", - нагадаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка дадаў, што 2016 год стане сур'ёзным экзаменам для ўсіх галін улады і кіраўніцкіх структур, ён пакажа, хто на што здольны ў пераадоленні цяжкасцей.

Сярод іншых асаблівасцей года Прэзідэнт назваў правядзенне важнага палітычнага мерапрыемства - парламенцкіх выбараў. "Важнасць гэтай палітычнай кампаніі для краіны несумненна. Яна будзе экзаменам палітычнай культуры нашага грамадства. І спадзявацца на тое, што ў нас людзі да гэтага гатовы, палітычна культурныя - нельга. Людзей і грамадства да гэтага трэба рыхтаваць", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі