Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Кст 2015

Прэзідэнт Беларусі заклікае СНД пачаць вырашэнне сур'ёзных праблем постсавецкай прасторы

Прэзідэнт Беларусі заклікае СНД пачаць вырашэнне сур'ёзных праблем постсавецкай прасторы

16 кастрычніка, Бурабай /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае СНД пачаць вырашэнне сур'ёзных праблем постсавецкай прасторы. Аб гэтым сёння кіраўнік дзяржавы заявіў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці ў вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У СНД трэба брацца за абмеркаванне сур'ёзных праблем на постсавецкай прасторы і, наколькі гэта магчыма, стымуляваць тых, ад каго сёння залежыць іх вырашэнне, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Не будзе гэтага - мы будзем ісці па нахіленай да затухання нашага супрацоўніцтва".

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што парадак дня пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў складаецца з заяў і пажаданняў. "Абвінавачваць сёння Казахстан, або Расію, або Беларусь у тым, што СНД малаэфектыўная, сэнсу няма", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, кіраўнікі краін Садружнасці прызнаюць, што гэта важная перагаворная пляцоўка, разбураць яе ні ў якім разе нельга.

Аўтарытэт і запатрабаванасць СНД будзе, калі яна будзе вырашаць галоўныя, актуальныя пытанні, прадоўжыў Прэзідэнт і ў якасці прыкладу прывёў канфлікты ў Нагорным Карабаху, Прыднястроўі, Украіне. "Мы неяк нават сарамліва адыходзім ад гэтых пытанняў, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Мы нібыта прывыклі, чакаем, што амерыканцы, Еўрасаюз, яшчэ хто-небудзь прыедзе і гэты "моцны дзядзька" нам скажа, у якім напрамку вырашаць гэту праблему або вырашыць яе за нас".

З'явіліся новыя ўтварэнні на постсавецкай прасторы, дзе ёсць магчымасць больш глыбока абмяркоўваць існуючыя праблемы, лічыць Прэзідэнт. Гэта і Еўразійскі эканамічны саюз, і Саюзная дзяржава, найбольш прагрэсіўная форма інтэграцыі, і АДКБ, і іншыя арганізацыі. "Асабліва мы апошнім часам зрабілі крэн на двухбаковыя адносіны, аддалі фактычна ім прыярытэт. Інакш кажучы, з'явілася вельмі шмат відавочных тэндэнцый на постсавецкай прасторы, якія штурхаюць нас да таго, што СНД трэба неадкладна прыстасаваць да рэалій сённяшняга дня", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі