У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Чэр 2016

Прэзідэнт Беларусі: "паадрываем галовы" за спробы выкарыстаць дэнамінацыю для павышэння цэн

Прэзідэнт Беларусі:

17 чэрвеня, Гомель /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Росту цэн у сувязі з маючай адбыцца ў Беларусі дэнамінацыяй не будзе. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Гомелі, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву фабрыкі "Спартак", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Росту цэн у сувязі з дэнамінацыяй не будзе. Гэта я вам гарантую, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Мы за гэта паадрываем галовы, калі нехта паспрабуе скарыстацца гэтым тэхнічным працэсам (гэта толькі тэхнічнае мерапрыемства)".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў пэўнай ступені правядзенне дэнамінацыі мае і палітычнае адценне, асабліва з улікам правядзення Усебеларускага народнага сходу і парламенцкай выбарчай кампаніі.

Прэзідэнт Беларусі: "паадрываем галовы" за спробы выкарыстаць дэнамінацыю для павышэння цэн"Калі ідзе пералік цэн (у выніку дэнамінацыі. - Заўвага БЕЛТА), ёсць жаданне крыху павысіць, на капейку. Больш, вядома, не атрымаецца, таму што ўсё пад кантролем, - адзначыў Прэзідэнт. - Але мы дамовіліся, і ўрад давёў рашэнне: не трэба нават на капейку павышаць. Панізьце на адну капейку, і людзі скажуць, што мы салідна зрабілі".

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што цяпер не апасаецца інфляцыі. "Усё ж такі мы цяпер не вельмі багатыя, і зарплаты ў нас так хутка не растуць. А гэта стрымлівае попыт. Таму калі нейкі гандляр узніме цэны, да яго людзі не пойдуць", - лічыць беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс