У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Крс 2017

Прэзідэнт Беларусі: Мы абавязаны забяспечыць зялёную вуліцу для інвестараў

Прэзідэнт Беларусі: Мы абавязаны забяспечыць зялёную вуліцу для інвестараў

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці забяспечыць зялёную вуліцу для інвестараў, звяртаючыся сёння са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Першае, што нам трэба зрабіць, - змяніць стаўленне да інвестараў. Не ўладальнік капіталу павінен хадзіць па кабінетах, каб укласці ў Беларусь свае грошы, а мы абавязаны забяспечыць яму зялёную вуліцу ў краіне. Усе пытанні павінны вырашацца аператыўна!" - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што сёння ў краіне створаны спрыяльныя ўмовы для інвесціравання. Удалося дабіцца макраэканамічнай стабілізацыі, няма палітычных узрушэнняў, дзейнічае адпаведнае заканадаўства. Не робіцца ніякіх адрозненняў паміж айчыннымі і замежнымі інвестарамі. "Узнікае пытанне: калі ўсе ўмовы створаны, то чаму аб'ёмы інвестыцый скарачаюцца? Дзе мы недапрацоўваем?" - спытаў беларускі лідар.

"Сёння на пазіцыю буйнейшага інвестара ў свеце выходзіць дружалюбны нам Кітай. Усе рэгіёны рэспублікі ўстанавілі з правінцыямі Кітая пабрацімскія сувязі, дамовіліся аб рэалізацыі шэрага праектаў. Чаму не відаць канкрэтных спраў? За гэта таксама запатрабуем", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс