Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Стд 2023

"Працэс запушчаны". У Беларусі ствараюць камісію для работы з жадаючымі вярнуцца на радзіму


Андрэй Швед

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ствараюць міжведамасную камісію для работы з грамадзянамі, якія жадаюць вярнуцца на радзіму. Аб гэтым расказаў журналістам генеральны пракурор Андрэй Швед, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прынята прынцыповае рашэнне: будзе створана міжведамасная камісія, якую ўзначаліць генеральны пракурор. У склад гэтай камісіі будуць уключаны прадстаўнікі грамадскасці, дэпутацкага корпуса, службовыя асобы дзяржаўных органаў. Тыя, хто знаходзіцца за мяжой, жадае вярнуцца на радзіму, але нечага апасаецца, будуць мець магчымасць звярнуцца (інфармацыя будзе размешчана ва ўсіх сродках масавай інфармацыі) у камісію і атрымаць адпаведныя растлумачэнні - аб магчымасці вярнуцца, аб наяўнасці альбо адсутнасці якіх-небудзь прэтэнзій з боку дзяржаўных органаў да гэтай канкрэтнай асобы", - расказаў Андрэй Швед.

Пры гэтым генеральны пракурор падкрэсліў, што работа будзе весціся не агулам, а з кожным грамадзянінам індывідуальна. Чакаецца, што міжведамасная камісія пачне працаваць у бліжэйшы час: распрацоўваецца адпаведны праект прэзідэнцкага ўказа. Кіраўнік дзяржавы даручыў падрыхтаваць дакумент у найкарацейшыя тэрміны. Звярнуцца ў камісію можна будзе ў любой зручнай форме. Асноўнае патрабаванне Прэзідэнта - даць людзям шанц.

"Многія ж сапраўды ні ў чым не абвінавачваюцца, не падазраюцца. Але ім так, вобразна кажучы, прамылі мазгі, што яны самі сабе нешта выдумалі. Таму нават у першую чаргу яны павінны да нас звярнуцца, і мы гэтаму чалавеку павінны сказаць: да вас няма прэтэнзій, можаце спакойна вярнуцца ў краіну і жыць спакойным жыццём. Гэта адна катэгорыя асоб. Другая катэгорыя - якія самі дакладна ведаюць альбо сумняваюцца, адчуваюць, што нешта ёсць. Мы тады пераправяраем усю інфармацыю і гаворым: вы ўчынілі такія вось злачынствы або падазраяцеся, абвінавачваецеся, ёсць такія прававыя механізмы. У выпадку раскаяння, напрыклад, звярнуцца праз памілаванне, іншыя спосабы. Усё ў рамках закону", - растлумачыў кіраўнік нагляднага ведамства.

"Рашэнні будуць прымацца станоўчыя ў адносінах да тых асоб, якія не ўчынялі злачынстваў, не рабілі замах на наш канстытуцыйны лад, якія раскаяліся і сапраўды хочуць вярнуцца і жыць мірным і спакойным жыццём у нашай краіне. І нават у адносінах да тых, хто ўчыніў злачынствы, мы з пункту гледжання закону ў індывідуальным парадку будзем прымаць рашэнні ў адносінах да тых, хто раскаяўся (у нас дастаткова прававых механізмаў). Гэта значыць, кожнаму будзе дадзены шанц вярнуцца дамоў і жыць мірна і спакойна. Але, калі ўчыніў злачынства, у адпаведнасці з законам будзе прымацца рашэнне, як і ў любой іншай прававой дзяржаве", - дадаў Андрэй Швед.

Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка 24 студзеня правёў нараду аб грамадска-палітычнай абстаноўцы і стане злачыннасці ў краіне. Адной з тэм стала работа з грамадзянамі, якія паехалі за мяжу пасля падзей 2020 года, а цяпер хочуць вярнуцца на радзіму.

"Кожны, хто стаў на шлях выпраўлення і хоча загладзіць сваю віну, павінен мець шанц на разуменне і спагаду. Гэта датычыцца толькі тых, хто заслугоўвае гэтага даравання. Ну а хто свядома пераступіў мяжу закону, паставіў пад пагрозу чалавечыя жыцці, пры падтрымцы заходніх спецслужбаў прадаўжае дэструктыўную дзейнасць супраць нашай краіны, будзе адказваць перад законам. Закон мы прывялі ў адпаведнасць і дастаткова ўзмацнілі. Тым больш што асобныя з тых, хто туды пабег (есці ж хочацца), узмацнілі пазіцыю і цяпер стаўку робяць на прымяненне сілы і стварэнне незаконных ваенізаваных фарміраванняў. У такім выпадку дарогі назад няма і не будзе", - заявіў Прэзідэнт.

"Трэба дакладна вызначыць, хто сапраўды перагледзеў свае погляды і хоча спакойна жыць, вучыцца і працаваць, а хто не. Але трэба памятаць, што не выключана, што некаторыя з іх могуць скарыстацца нашымі крокамі насустрач, каб нанесці пэўны ўрон. Таксама і ў інтарэсах спецслужбаў замежных дзяржаў, асабліва нашых суседзяў па перыметры, якія паводзяць сябе подла (горш, чым іншыя дзяржавы, якія далей знаходзяцца ад нашых граніц). Таму наша задача - выключна індывідуальны падыход да кожнага і справядлівасць у прыняцці рашэнняў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі