Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Ліс 2021

Піневіч: першую дозу вакцыны супраць COVID-19 у Беларусі атрымалі амаль 2,9 млн чалавек

Піневіч: першую дозу вакцыны супраць COVID-19 у Беларусі атрымалі амаль 2,9 млн чалавек

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першую дозу вакцыны супраць COVID-19 у Беларусі атрымалі амаль 2,9 млн чалавек. Аб гэтым сказаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Дзмітрый Піневіч падкрэсліў, што лічбы па колькасці вакцынаваных растуць. Амаль 2,9 млн чалавек прышчэплены першым кампанентам вакцыны. "Крыху менш за 4 працэнты вакцынаваных знаходзяцца ў стацыянарах, менш за 0,5 працэнта - у рэанімацыйных аддзяленнях. Гэта паказвае эфектыўнасць вакцынацыі. Людзі нас пачулі. Мы не дапускаем ніякага націску наконт вакцынацыі. Я лічу, гэта вельмі важна", - сказаў міністр.

Паводле яго слоў, тыя людзі, якія прышчапіліся, пытаюцца ўжо аб рэвакцынацыі. "Той жа "Спадарожнік Лайт", які быў закуплены для маладых людзей, студенцкай моладзі (ім можна прышчапляцца аднакампанентна), шырока выкарыстоўваецца і ў рэвакцынацыі", - дадаў ён.

Дзмітрый Піневіч расказаў, што сам рэвакцынаваўся, а таксама зрабіў прышчэпку супраць грыпу. "Я ўзаемадзейнічаю з даволі вялікай колькасцю людзей, наведваю чырвоную зону. Гэта мая абарона", - рэзюмаваў кіраўнік міністэрства.

Як адзначыў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя, інтэнсіўнага зніжэння захваральнасці на COVID-19 пакуль не назіраецца. "Мы бачым павольную стабілізацыю. Аднолькавыя паступленні захварэўшых, расце колькасць выпісаных пацыентаў. Менш паступае ў стацыянары пацыентаў з пнеўманіямі. Гэта тэндэнцыя прадаўжаецца", - канстатаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі