Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Врс 2014

Піневіч: Беларусь уваходзіць у тройку сусветных лідараў па даступнасці медыцынскай дапамогі

Піневіч: Беларусь уваходзіць у тройку сусветных лідараў па даступнасці медыцынскай дапамогі

25 верасня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Беларусь уваходзіць у тройку сусветных лідараў па даступнасці медыцынскай дапамогі. Аб гэтым паведаміў сёння ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Ён прымае ўдзел у з'ездзе ўрачоў амбулаторнай практыкі, што праходзіць у Гомелі 25-26 верасня.

Не так даўно агенцтва Bloomberg апублікавала рэйтынг эфектыўнасці сістэм аховы здароўя, дзе Беларусі было адведзена 42-е месца. "Беларусь у гэтым рэйтынгу стаіць вышэй, чым многія эканамічна развітыя краіны. Гэта інфармацыя выклікала ажыўленае абмеркаванне ў нашым грамадстве, хоць для нас, медыкаў, гэта не было нейкім адкрыццём. Таму што па многіх напрамках мы займаем нядрэнныя пазіцыі адносна краін сусветнай супольнасці", - адзначыў ён.

У прыватнасці, па даступнасці медыцынскай дапамогі тройка сусветных лідараў выглядае наступным чынам: Канада, Бруней і Рэспубліка Беларусь. Па дзіцячай смяротнасці ў першую чацвёрку з найлепшай сітуацыяй уваходзяць скандынаўскія краіны, а побач з імі размясцілася і наша краіна. "Калі ўзяць паказчыкі ўзроўню дзіцячай смяротнасці, то ў нас яны сярэднееўрапейскія, калі параўноўваць са старой Еўропай", - падкрэсліў першы намеснік міністра.

Апошнім часам у Беларусі назіраецца ўстойлівае зніжэнне смяротнасці ва ўсіх катэгорыях насельніцтва. "Міністэрства аховы здароўя актыўна працуе з усімі сацыяльнымі структурамі дзяржавы, каб вывесці дэмаграфічную сітуацыю, як кажуць, на нуль, гэта значыць каб нараджальнасць была не ніжэйшая за смяротнасць, а пажадана і вышэйшая, каб атрымаць у канчатковым выніку дадатны натуральны прырост", - сказаў Дзмітрый Піневіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс