Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Жнв 2013

Пётр Пракаповіч: Для паспяховай мадэрнізацыі неабходна выбудоўваць сістэму эканамічнага кіравання

Пётр Пракаповіч: Для паспяховай мадэрнізацыі неабходна выбудоўваць сістэму эканамічнага кіравання

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні комплекснай мадэрнізацыі беларускай эканомікі былі ў цэнтры ўвагі ў час даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку 12 жніўня намесніка прэм'ер-міністра Пятра Пракаповіча, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Мадэрнізацыя з'яўляецца важнейшым пытаннем для краіны, паколькі дае магчымасць за кошт павышэння прадукцыйнасці працы забяспечыць рост жыццёвага ўзроўню насельніцтва і вырашыць праблему дасягнення ўстойлівага дадатнага сальда знешняга гандлю, яго збалансаванасці, павысіць канкурэнтаздольнасць тавараў. Таму кіраўнік дзяржавы трымае на пастаянным кантролі пытанні правядзення комплекснай мадэрнізацыі і сур'ёзна патрабуе з урада за правядзенне гэтай работы, адзначылі ў прэс-службе.

Як было даложана Прэзідэнту, у цэлым за першае паўгоддзе ўдалося дабіцца станоўчых крокаў у гэтым напрамку. Распрацаваны і рэалізуюцца праграмы мадэрнізацыі на 3680 прадпрыемствах з дзяржаўнай доляй уласнасці і каля 1 тыс. прыватных. Гэты працэс ахоплівае таксама развіццё малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Акрамя таго, вырашаюцца пытанні са стварэннем новых буйных вытворчасцей на базе замежнага і беларускага капіталу.

У той жа час віцэ-прэм'ер са шкадаваннем канстатаваў, што паказчыкі за першае паўгоддзе яшчэ далёкія ад запланаваных у цэлым па году. Так, выручка на аднаго занятага ў эканоміцы за гэты перыяд вырасла на 11,5 працэнта адносна паказчыкаў мінулага года, у той жа час па выніках года яна павінна складаць не менш як 25 працэнтаў. Сярод вытворчасцей, якія не выконваюць гэты паказчык, прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці, канцэрна "Белнафтахім".

Па выніках работы за 6 месяцаў гэтага года інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 108,8 працэнта адносна першага паўгоддзя мінулага года. Гэта крыху вышэй за прагнозныя паказчыкі (106 працэнтаў), аднак таксама з'яўляецца вельмі недастатковым для забеспячэння выканання запланаванага праграмай мадэрнізацыі па ўсіх прадпрыемствах. Паводле слоў Пятра Пракаповіча, фактычна на сённяшні дзень менш за палавіну прадпрыемстваў выконваюць графік.

На яго думку, для вырашэння задач мадэрнізацыі неабходна прымаць дадатковыя меры.

Аднак самае моцнае адставанне, адзначыў віцэ-прэм'ер, - у правядзенні арганізацыйна-эканамічнай мадэрнізацыі. "Ніякае самае дасканалае абсталяванне, тэхналогіі не будуць эфектыўна працаваць, калі не выбудавана сістэма кіравання, сістэма матывацыі работнікаў, захавання вельмі строгай дысцыпліны і тэхналогій. Калі мы гэтага не зробім, то не зможам эфектыўна выкарыстоўваць тыя рэсурсы, якія ўкладзём у тэхнічную мадэрнізацыю", - сказаў Пётр Пракаповіч.

Ён падкрэсліў, што задача ў тым, каб стварыць сістэму эканамічнага кіравання, якая забяспечыць канкурэнтаздольнасць беларускай прадукцыі, яе адпаведнасць лепшым сусветным паказчыкам. "Сёння, на жаль, мы больш за ўсё адстаём менавіта з-за адсутнасці жорсткага захавання тэхналогій, што і прыводзіць да тых пытанняў, у якіх мы з'яўляемся па многіх напрамках неканкурэнтаздольнымі", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Кіраўнік дзяржавы даручыў прыняць усе неабходныя меры для таго, каб у цэлым па году ўсе запланаваныя праграмай мадэрнізацыі паказчыкі былі выкананы ў поўным аб'ёме па ўсіх напрамках. Гэта дасць магчымасць у тым ліку зрабіць добры зачын на 2014-2015 гады ў мадэрнізацыі ўсёй эканомікі. Пётр Пракаповіч запэўніў, што ўрад прыме ўсе неабходныя меры для выканання даручэння Прэзідэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі