Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Ліс 2021

Першую дозу вакцыны ад COVID-19 атрымалі больш за 30 працэнтаў насельніцтва Беларусі

Першую дозу вакцыны ад COVID-19 атрымалі больш за 30 працэнтаў насельніцтва Беларусі
Фота з архiва

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 30 працэнтаў насельніцтва Беларусі атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першую дозу вакцыны атрымалі ўжо 3 млн 120 тыс. жыхароў. "Калі ўзяць медработнікаў, работнікаў адукацыі, сферы сацыяльнай абароны, людзей, чыя дзейнасць звязана з вялікай колькасцю кантактаў, колькасць прышчэпленых - 70-80 працэнтаў", - сказаў Дзмітрый Піневіч.

Паводле яго слоў, гэта дае вынік: абрываюцца эпідэмічныя ланцужкі. "Мы бачым спад эпідэмічнай актыўнасці, у тым ліку і дзякуючы вакцынацыі", - адзначыў міністр.

Дзмітрый Піневіч заўважыў, што вакцынацыя пайшла паскоранымі тэмпамі. "Я лічу, што мы ўсё ж такі дастукаліся да тых нашых грамадзян, якія, можа, сумняваліся, узважвалі. Цяпер вакцыны - і "Спадарожнік", і кітайская - запатрабаваны", - сказаў ён. Міністр таксама дадаў, што "ў нас цяпер прыблізна 600 тыс. доз першага кампанента вакцыны знаходзіцца ў абароце". Паступіла чарговая партыя кітайскай вакцыны. Акрамя таго, плануюцца яшчэ закупкі. Усе жадаючыя змогуць быць вакцынаваны, адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, цяпер тры чвэрці ўсіх выкарыстоўваемых вакцын у Беларусі - "Спадарожнік", астатнія кітайскай вытворчасці. "Паказанні, па сутнасці, аднолькавыя, за выключэннем некаторых момантаў. Думаю, што і ў наступныя гады, калі пяройдзем да пастаяннай вакцынацыі супраць каранавіруса (цяпер аб гэтым размова ідзе), такія суадносіны і будуць захоўвацца", - сказаў Дзмітрый Піневіч. Разглядаецца пытанне лакалізацыі і кітайскай вакцыны. "Таму, думаю, усе віды вакцын знойдуць сваё месца ў нацыянальным календары прышчэпак", - дадаў ён.

Гаворачы аб планах па вяртанні ложкаў у стацыянарах у звычайны рэжым, міністр адзначыў, што на працягу месяца плануецца па максімуму правесці гэту работу. Планы распрацаваны па кожным рэгіёне, і яны карэкціруюцца кожны дзень. "Разам з тым мы застаёмся ў пастаяннай гатоўнасці, - сказаў Дзмітрый Піневіч. - Заклікаем усіх не расслабляцца і выконваць меры засцярогі. І тым, хто яшчэ не вакцынаваны, зрабіць выбар на карысць вакцынацыі, або бустарнай вакцынацыі, калі настаў час".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі