У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Кст 2018

Патрыярх Кірыл пра сустрэчу з Лукашэнкам: гэта згода бакоў у абмеркаванні самых важных пытанняў

Патрыярх Кірыл пра сустрэчу з Лукашэнкам: гэта згода бакоў у абмеркаванні самых важных пытанняў

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, гаворачы пра сустрэчу з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, канстатаваў згоду бакоў у абмеркаванні самых важных пытанняў. Аб гэтым ён расказаў у ходзе сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы з членамі Свяшчэннага Сінода Рускай праваслаўнай царквы і Сінода Беларускай праваслаўнай царквы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы шмат аб чым гаварылі: і аб тым, што датычыцца нашых краін, народаў, нашай царквы, аб міжнароднай сітуацыі. Я магу з глыбокім задавальненнем засведчыць не проста высокі ўзровень згоды, а згоду бакоў у абмеркаванні самых важных пытанняў", - сказаў патрыярх.

Паводле яго слоў, гэта сведчыць аб тым, што царква, звязаная з народам, не можа думаць інакш, чым думаюць людзі. "Царква абавязана быць настаўнікам, але адначасова яна засноўвае сваю дзейнасць на народных спадзяваннях, на тым, як народ разумее тое, што адбываецца ў свеце. Вось гэтак жа дзейнічаюць і ўсякія разумныя ўрады. І калі пазіцыі царквы і ўрада супадаюць, то гэта мы называем гарманічным, сімфанічным узаемадзеяннем царквы і дзяржавы", - адзначыў уладыка.

"Тое, што сёння адбылося да нашай сустрэчы, доўгая гутарка Патрыярха з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, якраз можна апісаць гэтым тэрмінам - сімфанічнае ўзаемадзеянне. Думаю, карыснае для абодвух бакоў", - дадаў патрыярх Кірыл.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс