Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Сак 2025

Пасол: узбекаў i беларусаў аб'ядноўвае духоўная блізкасць, мы сябры i надзейныя партнёры

Пасол: узбекаў i беларусаў аб'ядноўвае духоўная блізкасць, мы сябры i надзейныя партнёры

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узбекаў і беларусаў аб'ядноўвае духоўная блізкасць, мы сябры і надзейныя партнёры. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматула Назараў у час сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергяенкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы краіны звязваюць вельмі цёплыя адносіны, дружалюбныя, добрасуседскія. Узбекаў і беларусаў аб'ядноўвае духоўная блізкаць, беражлівае стаўленне да традыцыйных каштоўнасцей, гісторыі, культуры. Мы аднолькавы народ. Добразычлівасць, гасціннасць і, самае галоўнае, працавітасць - і ў вас, і ў нас такая характэрная рыса ёсць", - адзначыў пасол.

Беларусь для Узбекістана - блізкі сябар, надзейны партнёр, сказаў Рахматула Назараў. "На ўсіх пляцоўках, у шматбаковых фарматах заўсёды мы падтрымлівае вельмі добрыя цесныя адносіны", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў пасла, супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана ахоплівае практычна ўсе напрамкі. "З кожным годам умацоўваецца палітычны дыялог паміж нашымі краінамі. Усё гэта дзякуючы таму, што ўстаноўлены вельмі блізкія, дружалюбныя, добрыя кантакты паміж нашымі лідарамі. Гэта іх заслуга. Прэзідэнт Узбекістана з вялікай павагай ставіцца да Аляксандра Рыгоравіча. Заўсёды падкрэслівае яго вялікі ўклад у забеспячэнне стабільнасці і сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. І сапраўды ў многіх нашых размовах з Прэзідэнтам гэта неаднаразова падкрэслівалася", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі