Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Ліс 2015

Пасол Румыніі лічыць сённяшні момант спрыяльным для развіцця адносін з Беларуссю

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сённяшні момант спрыяльны для развіцця двухбаковых адносін Беларусі і Румыніі. Такое меркаванне выказаў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Румыніі ў Беларусі Віярэл Машану на сустрэчы з беларускімі дэпутатамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я прыехаў сюды з вельмі канкрэтным мандатам - развіваць двухбаковае супрацоўніцтва. Сённяшні момант я лічу спрыяльным таму, што ён адбываецца на фоне развіцця двухбаковых адносін у некалькіх планах. У першую чаргу ў палітычным", - сказаў дыпламат.

Віярэл Машану адзначыў, што апошнія 1,5-2 гады паміж дзвюма краінамі была серыя вельмі добрых кантактаў на ўзроўні знешнепалітычных ведамстваў. У прыватнасці, праходзілі сустрэчы з удзелам міністраў і намеснікаў міністраў. "У нас у планах развіваць гэтыя кантакты ў далейшым", - падкрэсліў пасол. У тым ліку будзе весціся работа па арганізацыі візіту міністра замежных спраў Румыніі ў Беларусь.

Акрамя таго, Віярэл Машану звярнуў увагу, што развіццё ўзаемадзеяння дзвюх краін адбываецца на фоне новага ўзроўню, які дасягнуты ў адносінах Беларусі і ЕС.

"Думаю, што ў двух бакоў ёсць поўнае разуменне таго, што трэба развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Для гэтага ёсць усе перадумовы, таму што нашы эканомікі падобныя і могуць узаемадапаўняць адна адну. Ёсць вялікі патэнцыял для развіцця", - сказаў пасол, працягваючы тэму беларуска-румынскіх адносін.

На яго думку, ёсць нядрэнныя перадумовы і для культурнага ўзаемадзеяння дзвюх краін. "У мяне ўжо была сустрэча з міністрам культуры. Адбыўся абмен думкамі, які абнадзейвае. Мы ўжо рыхтуем культурную праграму ў Беларусі. У пачатку снежня ў нас тут будзе першы канцэрт", - дадаў дыпламат. Ён растлумачыў, што гэта канцэртная праграма будзе паказана ў Мінску і Гродне. Пры гэтым у другі горад пасол мае намер выехаць разам з артыстамі. У Гродне дыпламат плануе абмеркаваць рэгіянальнае супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі.

Пасол таксама нагадаў, што прыехаў у Мінск нядаўна - паўтара месяца таму. Гэта першы кіраўнік румынскай дыпмісіі ў Беларусі за апошнія 19 гадоў у рангу пасла.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі