VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Жнв 2019

Пасол Казахстана адзначае вартасці беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі

Пасол Казахстана адзначае вартасці беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі

28 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Пасол Казахстана ў Беларусі Ермухамет Ертысбаеў, які завяршае сваю дыпламатычную місію, адзначае вартасці беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы размова, у прыватнасці, ішла аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі. Адносіны складваюцца нядрэнна, але ў гандлёвым балансе пераважае беларускі экспарт. Так, па выніках 2018 года тавараабарот дасягнуў $896 млн (130 працэнтаў да ўзроўню 2017 года), экспарт - $783,7 млн (132,3 працэнта), імпарт - $112,3 млн (115,6 працэнта).

Цяпер бакі працуюць над тым, каб зменшыць гэты дысбаланс. "З 23 мая, калі мы апошні раз сустракаліся, мінула тры месяцы, і дзякуючы вам на 40 працэнтаў павялічыўся казахстанскі экспарт. Гэта значыць, ваша ўстаноўка, дадзеная беларускім прадпрыемствам, ужо адыграла ролю. Думаю, што да канца кастрычніка, калі адбудзецца ваш афіцыйны візіт, гэта дынаміка гандлёвага балансу яшчэ пойдзе ў бок Казахстана", - сказаў дыпламат.

Беларусь штогод экспартуе ў Казахстан прадукцыі на $750-800 млн. "Гэта дзякуючы той мадэлі, якую вы на працягу чвэрці стагоддзя адстойваеце. У гэтым плане вы - палітык з сусветным імем. І беларуская сацыяльна-эканамічная мадэль. Я ўжо шмат зрабіў публікацый у казахстанскай прэсе, а цяпер буду рабіць яшчэ больш, таму што я шчыры прыхільнік і вашага палітычнага таленту", - сказаў Ермухамет Ертысбаеў.

Дыпламат адзначыў, што ў яго змешаныя пачуцці ў сувязі з ад'ездам з Беларусі, тым больш што ў Казахстан ён пакуль вяртаецца адзін, без сваёй жонкі. "Яна тут застаецца яшчэ на некаторы час, настолькі ўлюбілася ў вашу краіну. Я еду з цяжкім пачуццём, як другая палавіна застаецца ў гэтай краіне", - расказаў ён.

"Вы не хвалюйцеся, мы не пакрыўдзім вашу жонку", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Крыху пазней у гутарцы з журналістамі пасол расказаў, што яго жонка па сваіх справах прабудзе ў Беларусі яшчэ 3-4 месяцы - да Новага года, а потым ужо прыедзе ў Казахстан. Больш таго, і сам пасол мае намер у будучым наведваць Беларусь. "Еду з сумам, таму што надвор'е стаіць проста выдатнае. Жнівень выдаўся настолькі цёплы, прыемны, і ваша краіна застанецца ў маёй памяці, як краіна цішыні, спакою і хараства. Яна ўжо ніколі не выветрыцца з памяці. Таму, ад'язджаючы з Беларусі, я не кажу "бывайце", я кажу "да пабачэння!". Буду сюды часта прыязджаць", - сказаў Ермухамет Ертысбаеў.

Што датычыцца беларуска-казахстанскіх адносін, ён назваў іх эталонам адносін паміж дзяржавамі. "Пасля распаду Саюза мы паказалі, як трэба будаваць двухбаковыя брацкія дружалюбныя адносіны", - падкрэсліў пасол.

У час візіту ў Беларусь Прэзідэнта Казахстана ў 2017 годзе перад дзяржорганамі, бізнес-супольнасцямі, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай інтэлігенцыяй дзвюх краін былі пастаўлены вялікія задачы. "Цяпер у канцы кастрычніка мы з нецярпеннем чакаем візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан. Гэты візіт канчаткова замацуе тое стратэгічнае партнёрства, якое намечана, і выведзе нашы адносіны на новы якасны этап", - упэўнены дыпламат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход