Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Mar 2015

Пасол Германіі разлічвае на інтэнсіфікацыю супрацоўніцтва з Беларуссю

Пасол Германіі разлічвае на інтэнсіфікацыю супрацоўніцтва з Беларуссю

12 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ФРГ Вольфрам Маас разлічвае на далейшую інтэнсіфікацыю супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым ён заявіў 12 сакавіка ў Доме дружбы на вечары, прысвечаным 23-годдзю ўстанаўлення беларуска-германскіх дыпламатычных адносін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў пасла, гісторыя беларуска-германскіх адносін налічвае больш за 90 гадоў. У 1992 годзе дыпламатычныя адносіны былі адноўлены, Германія была ў ліку першых краін, якія афіцыйна прызналі незалежнасць Беларусі і адкрылі пасольства ў Мінску. Чарговая гадавіна ўстанаўлення дыпламатычных адносін - добрая магчымасць успомніць пра мінулае, "але рабіць гэта трэба, гледзячы ў будучае", лічыць дыпламат.

"Што датычыцца дынамікі двухбаковых адносін, то мае чаканні былі вышэйшыя. Але адносіны паміж краінамі - гэта заўсёды няпросты працэс. Галоўнае, што ёсць прагрэс у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва", - сказаў Вольфрам Маас.

На яго думку, узаемаразумення паміж двума народамі і краінамі сёння значна больш, чым яшчэ два гады таму. "Гэта звязана не са мной, а з развіццём сітуацыі і тым, што фокус увагі да Беларусі ўзмацняецца. Адзін з маіх асноўных прынцыпаў - працаваць нястомна ў плане паляпшэння падыходаў у двухбаковых адносінах. І я разлічваю на штодзённую нястомную працу па інтэнсіфікацыі адносін паміж нашымі дзяржавамі", - сказаў кіраўнік германскай дыпмісіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі