Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Кст 2017

Пасол: Беларусь разглядае Германію як аднаго з важнейшых эканамічных партнёраў

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разглядае Германію як аднаго з важнейшых эканамічных і інвестыцыйных партнёраў. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў ФРГ Дзяніс Сідарэнка на адкрыцці першага беларуска-германскага эканамічнага форуму ў горадзе Мітвайда, арганізаванага пры падтрымцы Парламенцкага форуму па сувязях з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ландтага Саксоніі, Фонду імя Конрада Адэнаўэра і Асацыяцыі саксонскіх прамысловых прадпрыемстваў, паведамілі БЕЛТА ў беларускім дыппрадстаўніцтве.

"Беларусь разглядае Германію як аднаго з важнейшых эканамічных і інвестыцыйных партнёраў. У 2016 годзе Германія заняла чацвёртае месца па тавараабароце ($2,28 млрд) і экспарце ($944 млн) і трэцяе месца па імпарце ($1,33 млрд). На фоне пазітыўных зрухаў у палітычных адносінах паляпшаюцца агульныя ўмовы ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ФРГ. Гэта ўплывае на нашы эканамічныя адносіны, мы з задавальненнем адзначаем іх станоўчую дынаміку. У бягучым годзе тавараабарот вырас больш чым на 25 працэнтаў. Наша мэта заключаецца ў тым, каб падтрымліваць гэтыя дадатныя тэндэнцыі", - заявіў пасол.

Ён адзначыў, што ў Беларусі налічваецца больш за 300 прадпрыемстваў з нямецкім капіталам і 90 прадстаўніцтваў розных кампаній. "Гэтыя паказчыкі можна і трэба павялічваць. Пасля некалькіх цяжкіх гадоў эканоміка краіны пачынае аднаўляцца. За 9 месяцаў бягучага года ВУП вырас на 1,7 працэнта. Сусветны банк палепшыў свой першапачатковы прагноз на 2017 год. Апошнім часам робяцца канкрэтныя крокі па паступовай лібералізацыі эканомікі . За некалькі апошніх гадоў Беларусь палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу Сусветнага банка па вядзенні бізнесу", - сказаў Дзяніс Сідарэнка.

У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў кампаній і арганізацый, вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і Германіі, шэраг дэпутатаў ландтага федэральнай зямлі Саксонія. Беларускі бок быў таксама прадстаўлены супрацоўнікамі БелГПП, МЗС, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка "Вялікі камень", СЭЗ "Гомель-Ратон". У рамках форуму пасол прыняў удзел у дыскусіі, прысвечанай пытанням развіцця беларуска-германскіх адносін і актывізацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Беларускія ўдзельнікі форуму таксама азнаёміліся з работай шэрага прамысловых прадпрыемстваў Саксоніі.

На адкрыцці форуму таксама прысутнічаў старшыня ландтага Саксоніі Матыяс Рэслер. З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся дзяржаўны міністр юстыцыі Саксоніі, старшыня Парламенцкага форуму па сувязях з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Себасцьян Гемкаў.

Акрамя таго, на базе прамыслова-гандлёвай палаты горада Лейпцыга адбылося пасяджэнне дзелавога савета "Беларусь-Саксонія", у рамках якога быў праведзены Дзень беларускай эканомікі. Беларускія ўдзельнікі прадставілі падрабязную інфармацыю аб актуальнай дынаміцы развіцця айчыннай эканомікі, канкурэнтных перавагах краіны, шырокім спектры льгот і прэферэнцый, створаных для замежных інвестараў. Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі аб існуючых у Беларусі рамачных умовах і новых магчымасцях для замежных інвестараў у розных галінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі