У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Лют 2019

Пасол Беларусі аб супрацоўніцтве з Польшчай: трэба будзе павышаць узровень палітычнага дыялогу

Пасол Беларусі аб супрацоўніцтве з Польшчай: трэба будзе павышаць узровень палітычнага дыялогу

12 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Для развіцця беларуска-польскіх адносін неабходна павышаць узровень палітычнага дыялогу. Такі пункт гледжання выказаў сёння журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, Уладзімір Чушаў, які назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Польшчы.

Дыпламат звярнуў увагу на тое, што Польшча - значны эканамічны партнёр Беларусі: у нашай рэспубліцы краіна займае пятае месца па колькасці прыцягнутых інвестыцый і пастаўках імпарту, шостае - па паказчыках экспарту і тавараабароту ў цэлым.

"Беларусі трэба будзе больш цесна працаваць з Польшчай па ўсіх напрамках, у тым ліку гуманітарных, - перакананы Уладзімір Чушаў. - Гэта краіна ўяўляе для нас інтарэс і з пункту гледжання транспартнага супрацоўніцтва. Трэба звярнуць увагу на пытанні дыверсіфікацыі нашага экспарту, які расце разам з тавараабаротам, але трэба паглядзець на яго структуру і больш дабаўляць складанатэхнічнай прадукцыі, тавараў лёгкай прамысловасці, АПК".

Ён канстатаваў, што дагаворна-прававая база беларуска-польскага ўзаемадзеяння ўключае каля 40 дакументаў. У бліжэйшы час Беларусь і Польшча маюць намер падпісаць дагавор па пытаннях сацыяльнага забеспячэння. "Бакамі таксама рыхтуюцца да падпісання дакументы, звязаныя з аб'ектамі на чыгуначных і аўтамабільных пунктах пропуску на дзяржграніцы, а таксама аб выкарыстанні і ахове трансгранічных вод", - сказаў Уладзімір Чушаў.

Пасол звярнуў увагу на важнасць прамых сувязей паміж рэгіёнамі, якія павінны развівацца больш актыўна. Цяпер 80 такіх двухбаковых дакументаў, прычым 20 з іх з'явіліся за апошнія пару гадоў.

"Каб у цэлым развіваць беларуска-польскія адносіны, неабходна павышаць узровень палітычнага дыялогу, інтэнсіўнасць кантактаў, у тым ліку і па парламенцкім вымярэнні. Працаваць з нашым бліжэйшым суседам трэба на прынцыпах добрасуседства і раўнапраўя. Тыя пытанні, якія цяжкія, будуць вырашацца па меры развіцця двухбаковага палітычнага дыялогу, пры гэтым маючы на ўвазе ўзаемную павагу і выгаду", - перакананы Уладзімір Чушаў.

"Пытанні клопату пра беларусаў у Польшчы - гэта таксама адзін з напрамкаў работы. Вялікія планы ў нас у культурным супрацоўніцтве. У гэтым годзе мы будзем адзначаць 200 гадоў з дня нараджэння кампазітара Станіслава Манюшкі, у наступным годзе - 150 гадоў беларускага і польскага мастака Фердынанда Рушчыца", - расказаў дыпламат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс