Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Лют 2019

Партызанскі летапіс: "Валодзькін атрад" камандзіра Дзярабіна

Партызанскі летапіс:

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вясной 1942 года Уладзімір Дзярабін узначаліць партызанскі атрад "Іскра". На рахунку байцоў "Валодзькінага атрада" будуць тысячы забітых і параненых нямецкіх салдат і афіцэраў, дзясяткі пушчаных пад адхон варожых эшалонаў і падарваных мастоў...

Але ўсё гэта будзе пазней, а ў першыя дні вайны Валодзя Дзярабін з Літоўскай ССР разам з часцямі Чырвонай Арміі з баямі адыходзіў на ўсход. Пасля ранення асталяваўся ў Бярэзінскім раёне, дзе вёў падпольную дзейнасць і шукаў добраахвотнікаў у свой партызанскі атрад.

Новая серыя сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея ВАВ "Партызанскі летапіс" прысвечана байцам атрада "Іскра" брыгады "Разгром" (Мінская вобласць) і яго кіраўніку Уладзіміру Дзярабіну.

Асновай праекта стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння.

Штотыдзень мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх версіі, пераведзеныя ў лічбавы фармат. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.

Да 3 ліпеня 2019 года БЕЛТА будзе публікаваць партызанскія часопісы, дапаўняючы ўнікальны тэкставы кантэнт архіўнымі фатаграфіямі агенцтва.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі