У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Лізавета Міснікава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Жнв 2016

Парашэнка: Мінскія дамоўленасці з'яўляюцца безальтэрнатыўнай асновай для мірнага ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны

Парашэнка: Мінскія дамоўленасці з'яўляюцца безальтэрнатыўнай асновай для мірнага ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскія дамоўленасці з'яўляюцца безальтэрнатыўнай асновай для мірнага ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка на сустрэчы ў Кіеве з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка выказаў удзячнасць беларускаму боку за выдатную арганізацыю мінскіх перагавораў па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Падкрэсліў, што мінскія дамоўленасці з'яўляюцца безальтэрнатыўнай асновай для мірнага ўрэгулявання канфлікту", - расказалі ў МЗС.

Са свайго боку Уладзімір Макей запэўніў у гатоўнасці Беларусі і ў далейшым рабіць усё магчымае для ўстанаўлення міру ў брацкай Украіне.

На сустрэчы з Прэзідэнтам Украіны былі абмеркаваны таксама пытанні актывізацыі палітычнага дыялогу, у тым ліку на вышэйшым узроўні, пашырэння міжпарламенцкіх кантактаў, меры па актывізацыі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ўстараненне штучных бар'ераў ва ўзаемным гандлі.

Асобна разгледжаны перспектывы далейшай нармалізацыі адносін Беларусі з ЕС і ЗША пры садзейнічанні Украіны.

На сустрэчы таксама падкрэслена важнасць пашырэння гуманітарнага супрацоўніцтва, вывучэння беларускай мовы ва Украіне і ўкраінскай - у Беларусі.

Дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі працэсу дэмаркацыі беларуска-ўкраінскай дзяржаўнай граніцы.

У час сустрэчы Прэзідэнт Украіны падкрэсліў важную ролю ў развіцці двухбаковых адносін беларускай дыпмісіі ў Кіеве і яе кіраўніка - пасла Беларусі ва Украіне Валянціна Вялічкі, які прапрацаваў на гэтай пасадзе 15 гадоў.

Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей перадаў Прэзідэнту Украіны падарунак кіраўніка беларускай дзяржавы з нагоды 25-годдзя незалежнасці Украіны - "Слуцкі пояс".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс