Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Лют 2015

Парашэнка: Cёння вочы ўсяго свету прыкаваны да Мінска

Парашэнка: Cёння вочы ўсяго свету прыкаваны да Мінска
11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падкрэслівае вялікае міжнароднае значэнне мінскай сустрэчы ў "нармандскім фармаце". Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Упэўнены, што сёння вочы ўсяго свету прыкаваны да Мінска. Увесь свет сёння чакае, што або сітуацыя пойдзе шляхам дээскалацыі, дамоўленасці, спынення агню, адводу ўзбраенняў і спынення гібелі людзей, або, калі Мінск не стане гэтым сімвалам, сітуацыя пойдзе фактычна ўразнос. Я ўпэўнены, што ёсць рызыка, што яна выйдзе з-пад кантролю", - заявіў Пётр Парашэнка.

Пётр Парашэнка адзначыў вялікі міжнародны інтарэс да мінскай сустрэчы ў "нармандскім фармаце". "Вельмі сімвалічна, што гэта сустрэча праходзіць у Мінску. Сёння мірны працэс ва Украіне звязаны з Мінскім пратаколам ад 5 верасня, Мінскім мемарандумам ад 19 верасня, і я трымаю кулакі, каб сённяшняя дата таксама ўвайшла ў гісторыю сусветнай дыпламатыі як дасягненне дамоўленасці аб міры", - сказаў Прэзідэнт Украіны.

Пётр Парашэнка таксама падкрэсліў, што беларускі бок і асабіста Аляксандр Лукашэнка зрабілі ўсё неабходнае для арганізацыі сустрэчы. "Мы з вамі хутка перагаварылі, і адказ быў, што ў любы час Мінск гатовы максімальна садзейнічаць дээскалацыі, міру і разрадцы напружанасці", - адзначыў Пётр Парашэнка.

"На сённяшні дзень за апошнія 4-5 месяцаў Мінск ужо зусім інакш гучыць у свеце. Я гэтаму надзвычай рады і яшчэ раз звяртаюся да вас з удзячнасцю за эфектыўную арганізацыю гэтай работы", - рэзюмаваў Прэзідэнт Украіны.
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі