Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Кст 2018

Парашэнка бачыць падставы для павелічэння тавараабароту з Беларуссю да $10 млрд

Парашэнка бачыць падставы для павелічэння тавараабароту з Беларуссю да $10 млрд

26 кастрычніка, Гомель /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка бачыць усе падставы для павелічэння тавараабароту з Беларуссю да $10 млрд. Аб гэтым ён заявіў сёння, выступаючы на I Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дасягненне такога тавараабароту ўкраінскі лідар назваў абсалютна рэальным, звярнуўшы ўвагу на значныя тэмпы росту гандлю паміж дзвюма краінамі. Пётр Парашэнка выказаў надзею, што ўжо ў наступным годзе тавараабарот паміж краінамі складзе не менш як $7 млрд.

Прэзідэнт Украіны выказаў удзячнасць за тое, што дамоўленасці, дасягнутыя ў час яго папярэдняй сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы, скрупулёзна выконваюцца. Правядзенне Форуму рэгіёнаў ён назваў вельмі ўдалай ініцыятывай, якая сімвалізуе дружалюбныя і партнёрскія адносіны паміж дзвюма краінамі і рэгіёнамі, прадпрыемствамі, а галоўнае - народамі.

Пётр Парашэнка выказаў упэўненасць, што граніца паміж Беларуссю і Украінай была, ёсць і дакладна будзе лініяй міру і дружбы, а добрыя адносіны паміж лідарамі краін, дзяржавамі і народамі будуць умацоўвацца і развівацца. Ён таксама адзначыў актыўную работу сумеснай беларуска-ўкраінскай дэмаркацыйнай камісіі.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Украіна разглядае Беларусь як стратэгічнага партнёра і прыярытэтам з'яўляецца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.

Кіраўнік украінскай дзяржавы назваў фантастычнай арганізаваную ў Гомелі выстаўку тэхнікі, якая вырабляецца ў Беларусі, і адзначыў, што бакі развіваюць сумесныя прадпрыемствы. Значны патэнцыял для актывізацыі супрацоўніцтва ёсць і ў аграрнай галіне.

Паводле слоў украінскага лідара, бакі дамовіліся ў бліжэйшы час стварыць рабочую групу па ліквідацыі некаторых абмежаванняў і бар'ераў ва ўзаемным гандлі.

Пётр Парашэнка расказаў аб рабоце, якая праводзіцца ва Украіне па стварэнні найбольш прывабных умоў для росту дзелавой актыўнасці, развіцця эканомікі краіны. Ён таксама падзякаваў за ўмовы, якія ствараюцца для ўкраінскіх прадпрыемстваў у Беларусі.

Акрамя таго, Прэзідэнт Украіны звярнуў увагу, што падпісанне пагаднення аб рэадмісіі дасць магчымасць мінімізаваць негатыўныя моманты, змагацца з незаконнай міграцыяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі