Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Крс 2026

"Паабяцалі - зрабілі". Як Лукашэнка прапанаваў тост i падзякаваў за ўзвядзенне МТК "Агра-Ляскавічы"


26 красавіка, Петрыкаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы ААТ "Агра-Ляскавічы", пахваліў за хуткія тэрміны будаўніцтва малочнатаварнага комплексу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

МТК узводзіўся па доследным праекце - з драўляных канструкцый. Гэта значыць выкарыстоўвалася мясцовая сыравіна.

Кіраўнік дзяржавы наведваў аб'ект у кастрычніку 2025 года, калі ішла актыўная фаза будаўнічых работ. Агледзеўшы пляцоўку, ён паразмаўляў з будаўнікамі і падрабязна распытаў аб тэхналогіях. "Прыгажосць! Я думаю, ты тут зробіш узор", - ацаніў ён ужо выкананыя на той перыяд работы. А яшчэ паабяцаў, што пры больш хуткім заканчэнні работ падыме бакал шампанскага за ўвядзенне ў эксплуатацыю новага комплексу. Праўда, кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў тады прапанаваў у якасці альтэрнатывы самагон.

У час цяперашняга візіту кіраўніка дзяржавы гэта тэма з падачы Юрыя Назарава ўзнікла зноў. "Аляксандр Рыгоравіч, дазвольце пытанне" - звярнуўся ён да Прэзідэнта пасля завяршэння агляду аб'ектаў МТК.

"Грошай няма", - з доляй гумару адазваўся Аляксандр Лукашэнка.

"Што з шампанскім рабіць будзем? Вы сказалі: шампанскае пасля заканчэння фермы…" - нагадаў кіраўнік спраў.

"Абяцаў - значыць, будзем выконваць", - адказаў Прэзідэнт.

"Ну што, мужыкі, паабяцалі - зрабілі. Дзякуй будаўнікам. Юрый Віктаравіч, табе персанальная ўдзячнасць  за тое, што паабяцаў - зрабіў. Вельмі хацеў бы, каб гэта (гэты доследны праект МТК. - Заўвага БЕЛТА) прыжылося", - сказаў кіраўнік дзяржавы, прапаноўваючы тост.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі