Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Лют 2020

Орда: захаваць незалежнасць беларусы могуць толькі разам працуючы на пастаўленыя мэты

Орда: захаваць незалежнасць беларусы могуць толькі разам працуючы на пастаўленыя мэты
Міхаіл Орда

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захаваць сваю незалежнасць беларусы змогуць толькі разам працуючы на дасягненне пастаўленых мэт. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда на VIII з'ездзе ФПБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У гісторыі беларускай дзяржавы ёсць нямала прыкладаў, калі адзінства народа дапамагала справіцца з неверагодна складанымі задачамі. "І сёння захаваць нашу незалежнасць, захаваць усё тое, чаго мы дасягнулі, і рухацца наперад мы можам толькі ў тым выпадку, калі ўсе разам будзем працаваць на дасягненне пастаўленых мэт", - падкрэсліў Міхаіл Орда.

Прафсаюзы ён назваў ключавым звяном аб'яднання людзей. "Галоўны сэнс прафсаюзнага руху заўсёды быў і застаецца ў тым, каб аб'яднаць людзей, каб разам працаваць на дабрабыт кожнага чалавека і краіны ў цэлым", - дадаў кіраўнік ФПБ.

За мінулыя пяць гадоў Федэрацыі ўдалося шмат чаго дабіцца, адзначыў Міхаіл Орда. На яго думку, самы важны вынік у значным узмацненні ролі прафсаюзаў у грамадстве.

Сёння яны ўдзельнічаюць непасрэдна ў прыняцці важнейшых рашэнняў: усе праекты дакументаў, якія датычацца працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў людзей, накіроўваюцца на экспертызу ў Федэрацыю прафсаюзаў.

У мінулым годзе ФПБ нараўне з органамі дзяржаўнага кіравання і парламентарыямі выступілі распрацоўшчыкамі праекта закона па змяненні Працоўнага кодэкса.

Прафсаюзы ўнеслі каля 40 прапаноў, якія істотна ўзмацнілі гарантыі для работнікаў. Акрамя таго, менавіта па прапанове прафсаюзаў быў прыняты шэраг дакументаў, накіраваных на вырашэнне актуальных для людзей праблем. Размова, у прыватнасці, ідзе пра указ па датэрміновых пенсіях.

"Усе ініцыятывы, з якімі мы выступаем, - гэта вынік пастаяннай работы ў працоўных калектывах і наш аналіз тых праблем, з якімі да нас звяртаюцца людзі", - звярнуў увагу старшыня ФПБ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі