Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Jul 2015

Орда: Форум "Тэмп-2015" з'яўляецца выдатнай пляцоўкай для абмеркавання праблем моладзі

Орда: Форум

21 ліпеня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Форум "Тэмп-2015" - выдатная пляцоўка для абмеркавання праблем моладзі. Такое меркаванне выказаў 20 ліпеня ў час урачыстага адкрыцця міжнароднага маладзёжнага прафсаюзнага адукацыйнага форуму "Тэмп-2015" старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У моладзі ва ўсіх краінах праблемы аднолькавыя - напрыклад, працаўладкаванне і павышэнне прафесійнага ўзроўню. У кожнай краіне ёсць свае напрацоўкі, якія могуць быць карысныя і іншым. Форум "Тэмп" - выдатная пляцоўка для абмеркавання такіх праблем", - растлумачыў Міхаіл Орда.

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў падкрэсліў, што сёння праходзіць першы форум "Тэмп". "Мы хацелі стварыць цікавую пляцоўку, якая была б максімальна нефармальнай, карыснай і цікавай для моладзі. Я думаю, што праект павінен развівацца і ў наступным годзе колькасць удзельнікаў павялічыцца ў два, а то і ў тры разы", - падкрэсліў ён.

Орда: Форум "Тэмп-2015" з'яўляецца выдатнай пляцоўкай для абмеркавання праблем моладзіУ форуме прымае ўдзел прафсаюзная моладзь з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана і Кіпра. "Вельмі важна, каб нашы госці маглі на свае вочы ўбачыць, як жыве і працуе моладзь нашай краіны, і мець аб гэтым сваё ўяўленне", - канстатаваў Міхаіл Орда.

Орда: Форум "Тэмп-2015" з'яўляецца выдатнай пляцоўкай для абмеркавання праблем моладзіМіжнародны маладзёжны прафсаюзны адукацыйны форум "Тэмп-2015" праходзіць у Беларусі 20-24 ліпеня. Асноўныя мэты мерапрыемства - стварэнне дыскусійнай пляцоўкі паміж моладдзю, дзяржструктурамі і бізнесам, а таксама фарміраванне ў маладзёжнай сферы ўяўлення аб прафсаюзах як аб моцнай арганізацыі, здольнай абараніць інтарэсы моладзі. Праграма форуму ўключае шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку наведванне Палаца Незалежнасці, музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Удзельнікі "Тэмпа-2015" пройдуць трэнінгі па развіцці крэатыўнага мыслення, іміджы і дзелавым этыкеце, азнаёмяцца з работай вядучых СМІ Беларусі, а таксама паўдзельнічаюць у спартыўных і экалагічных конкурсах.Орда: Форум "Тэмп-2015" з'яўляецца выдатнай пляцоўкай для абмеркавання праблем моладзі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі