Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Снж 2010

Інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі тэлеканалу Еўраньюс 20 снежня

Інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі тэлеканалу Еўраньюс 20 снежня

- Спадар Лукашэнка, вы не цікавіліся станам здароўя кандыдата Уладзіміра Някляева, які ўчора сур'ёзна пацярпеў? Дзе наогул ён знаходзіцца? Карцінкі ж з параненым Някляевым абышлі ўвесь свет. Вы хочаце, каб па гэтых карцінках меркавалі аб сучаснай Беларусі або маеце намер нешта змяніць?

- Вы ведаеце, я не жыву ў Беларусі па карцінках - па-першае. Па-другое, я хачу вас паправіць: прэзідэнцкія выбары ў Беларусі не скончыліся тым, аб чым вы сказалі. Гэта ўжо было пасля прэзідэнцкіх выбараў. Што датычыцца здароўя экс-кандыдата ў прэзідэнты, то ў нас вельмі моцная сістэма аховы здароўя, бадай што, не горшая, чым у Францыі. І яны з усімі праблемамі са здароўем, у тым ліку экс-кандыдатаў разбяруцца. Я не ўрач і не хачу ўмешвацца ў гэтыя пытанні. Калі вы маеце на ўвазе тое пабоішча, якое яны арганізавалі і ўцягнулі ў гэта непаўналетніх і маладых нястрымных людзей... Вы, напэўна, таксама гэтыя карцінкі бачылі. А пажадана, каб вы іх паглядзелі, не толькі карцінку кандыдата з падбітым вокам. І пачыталі нядаўнія заявы начальніка штаба спадара Някляева, які абсалютна не абвінавачвае міліцыю ў тым, што здарылася. Гэта іх штучкі, і няхай яны ў гэтым разбіраюцца самі. Нас у гэта ўцягваць не трэба.

- Затрыманы сотні дэманстрантаў, многія з іх збіты міліцыяй, арыштаваны сем кандыдатаў на пасаду прэзідэнта - гэта беспрэцэдэнтны выпадак. Вы не лічыце, што рэакцыя сілавых структур была празмерна жорсткая? Чаму такая жорсткая рэакцыя? Вы што, баіцеся апазіцыі?

- Вы ведаеце, я не баюся ніякіх вашых еўрапейскіх структур, калі ўжо на тое пайшло. Я баюся толькі аднаго. Я дзеючы прэзідэнт у беларускай дзяржаве, і ў мяне ёсць свой народ. І я павінен гарантаваць мір і бяспеку гэтаму народу. Усё, што ўчора здарылася, зафіксавана, у тым ліку і замежнымі журналістамі, і Еўраньюс. Калі вы сумленныя, пакажыце, калі ласка, тое, што адбылося. Гэта масавыя беспарадкі, і за гэта арганізатары і ўдзельнікі павінны адказаць. І яны за гэта адкажуць - не перада мной. Мне гэта не трэба, я не крыважэрны. Яны адкажуць перад беларускім народам па нашых законах. Калі б такое здарылася ў Францыі, яны б адказвалі па французскіх законах. Але павінен вам сказаць, для даведкі, мы, як у Францыі, іх слёзатачывым газам не атручвалі і ў гэтыя марозныя дні вадой з брандспойтаў не палівалі. Таму нам яшчэ да вашай дэмакратыі далёка.

- Вы можаце нам прадставіць вашу версію таго, што здарылася. Яны што, парушылі закон?

- Яны не проста парушылі закон. Яны наперакор усяму сабраліся на плошчы, перакрылі рух у Мінску, застопарылі яго, пайшлі да Дома ўрада, разбілі Дом урада - вокны, шкло. Папрасіце карцінку Еўраньюс. Папрасіце сваіх журналістаў, якія цяпер мяне здымаюць, вам перададуць гэту карцінку, калі яны пайшлі на штурм Дома ўрада, яны разбілі Дом урада. Вось у чым пытанне было. І міліцыя, вядома ж, вымушана была прыняць адэкватныя меры. І затрымалі тых, хто там быў, у тым ліку арганізатараў. І не восем, і не дзевяць былых кандыдатаў знаходзяцца пад следствам, а, па-мойму, двое ці трое. Таму папрасіце карцінку і дайце яе. Калі Еўраньюс сумленны канал, а я вас гляджу з раніцы да вечара, дайце, калі ласка, карцінку таго, што здарылася ў Беларусі, што яны ўчынілі.

- Жорсткі разгон дэманстрантаў і прэтэнзіі да ўмоў падліку галасоў сталі прычынай таго, што місія міжнародных наглядальнікаў не прызнала выбары свабоднымі і дэмакратычнымі. Вас гэта не расстройвае?

- Вы няправільна сказалі. Усё, што прапісала місія, гэта - вялікі крок наперад у параўнанні з тым, што было ў 2006 годзе. Гэта вялікі крок. І паверце, што на гэтай базе мы можам з Еўропай выбудоўваць адносіны. І той, хто сапраўды хоча непрадузята бачыць абстаноўку ў Беларусі, ён яе такой і бачыць. Таму мяне гэта абсалютна не расстройвае, як вы сказалі. Гэта па-першае. Па-другое, мы выбары праводзілі для сябе, а не для місіі АБСЕ. Мы запрасілі ўсіх жадаючых. Калі яны нешта ўбачылі і нешта ацанілі, як я сёння сказаў, значыць, ужо было, што бачыць і што ацэньваць. Таму я асабліва не напружваюся ў гэтым напрамку і ўпэўнены, што ў нас з вамі, і з Францыяй, і з Еўрасаюзам, шмат праблем, якія мы ў бліжэйшым будучым вырашым. Усё гэта пройдзе, усё гэта наноснае. Я ад вас прашу толькі аб'ектыўнасці. Не трэба, каб канал Еўраньюс паводзіў сябе неаб'ектыўна. Аб'ектыўнасці па падзеях у Беларусі пакуль было малавата.

- А расійскі прэзідэнт вас павіншаваў ужо з перамогай?

- Вы ведаеце, я прасядзеў паўдня на прэс-канферэнцыі. Цяпер вярнуся і прагляджу ўсю пошту. Мне паспелі пазваніць Назарбаеў, Уга Чавес, іншыя прэзідэнты і накіраваць віншавальныя пісьмы. Але паўдня я быў на прэс-канферэнцыі і інфармацыі пакуль не маю. Вярнуся - пагляджу і вам абавязкова паведамлю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі