Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Кст 2014

Назарбаеў: Падпісаныя на саміце СНД дакументы закладваюць базу для далейшага супрацоўніцтва

Назарбаеў: Падпісаныя на саміце СНД дакументы закладваюць базу для далейшага супрацоўніцтва

10 кастрычніка, Мінск /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Падпісаныя на саміце СНД дакументы закладваюць базу для далейшага супрацоўніцтва. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў на брыфінгу па выніках пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, паведамляе прэс-служба Акорды.

Нурсултан Назарбаеў адзначыў плённасць праведзенай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў, па выніках якой падпісаны важныя дакументы. "Яны закладваюць добрую базу для далейшага развіцця супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці, - сказаў Прэзідэнт Казахстана. - І наша старшынства ў 2015 годзе будзе імкнуцца да далейшага раскрыцця патэнцыялу Садружнасці".

Прэзідэнт Казахстана таксама падкрэсліў, што краіна мае намер будаваць сваю работу зыходзячы з прынцыпу пераемнасці. "Неабходна паслядоўна нарошчваць узаемадзеянне па ўсіх напрамках супрацоўніцтва. Гэта адносіцца і да бяспекі, і да эканомікі, і да гуманітарнай сферы", - сказаў Нурсултан Назарбаеў. Ён таксама адзначыў, што прынятыя рашэнні і падпісаныя дакументы ўнясуць уклад у далейшае развіццё супрацоўніцтва паміж краінамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі