У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Стд 2017

NAVIBAND не засмучаюцца, што разбілі "еўравізійнае" сэрца

NAVIBAND не засмучаюцца, што разбілі

21 студзеня, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Група NAVIBAND не засмучаецца, што стылізаванае шкляное сэрца, якое традыцыйна ўручаецца пераможцам нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне", выпадкова разбілася. Аб гэтым Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук расказалі журналістам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы не засмучаемся, што разбілі хрустальнае сэрца, паколькі гэта на шчасце. Сёння будзем святкаваць і слухаць свой новы альбом", - падзяліліся эмоцыямі ўсхваляваныя выканаўцы.

Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук упэўнены - калі іх выбрала журы, значыць, удалося зрабіць усё якасна і перанесці свае эмоцыі ў залу. "За год наша група набралася вопыту, але ў перамогу да канца яшчэ не верыцца. Для нас "Еўрабачанне" - музыка, а не спаборніцтвы, таму саперніцтва не адчувалася", - расказалі яны.

Група NAVIBAND - афіцыйны прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2017" у Кіеве (Украіна) вызначаны ў час трансляцыі фіналу галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы па формуле 50x50.

Усяго 13 канкурсантаў прадставілі ў фінале свае кампазіцыі. Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" пройдзе ў маі ў сталіцы Украіны Кіеве.

Арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура і далейшую падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс