Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Aug 2015

Нацбанк: Гібкая грашова-крэдытная палітыка дае магчымасць эканоміцы Беларусі адаптавацца да знешніх шокаў

Нацбанк: Гібкая грашова-крэдытная палітыка дае магчымасць эканоміцы Беларусі адаптавацца да знешніх шокаў

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гібкая грашова-крэдытная палітыка дае магчымасць эканоміцы Беларусі адаптавацца да знешніх шокаў. Аб гэтым заявіў сёння ў час круглала стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Калечыц.

"Разуменне таго, як мяняецца сусветная эканоміка, тых рызык, якія прысутнічаюць, валацільнасць падводзілі нас да таго, што трэба мяняць падыходы да грашова-крэдытнай палітыкі і рабіць яе больш гібкай, здольнай адаптавацца да зменлівых знешнеэканамічных умоў для таго, каб абсарбіраваць знешнія шокі" - адзначыў Сяргей Калечыц.

Ён канстатаваў, што ключавыя блокі, аб'яўленыя Нацбанкам у пачатку года, звязаны з пераходам да рэжыму манетарнага таргетавання, у ключавым фокусе рэгулятара знаходзяцца інфляцыйныя працэсы. Адносна курсавой палітыкі Сяргей Калечыц адзначыў паслядоўны пераход да так званага кіруемага плавання. Паводле яго слоў, гэтыя падыходы правільныя і даюць магчымасць вырашаць задачы ў двух напрамках: падтрыманні канкурэнтаздольнасці беларускага экспарту і абмежаванні інфляцыі.

Сяргей Калечыц таксама канстатаваў, што эканоміка Беларусі пакуль у значнай ступені даларызавана. "Аднак усё, што мы цяпер рэалізуем, у тым ліку ў частцы змянення падыходаў у рамках манетарнага таргетавання, накіравана на зніжэнне даларызацыі эканомікі", - растлумачыў ён. Паводле яго слоў, павышэнне валацільнасці абменнага курса беларускага рубля да розных валют з'яўляецца натуральным працэсам у заяўленым курсавым рэжыме.

Пры гэтым Сяргей Калечыц падкрэсліў, што фундаментам для ўстойлівасці на валютным рынку з'яўляюцца пытанні, звязаныя з развіццём плацежнага балансу. "У знешнім гандлі сітуацыя за паўгода значна лепш, чым у мінулым годзе, склалася дадатнае сальда - больш як $1 млрд, што амаль на $0,5 млрд лепш, чым у мінулым годзе. У цэлым бягучы рахунак плацежнага балансу істотна палепшыўся. Калі ў мінулым годзе за паўгоддзе дэфіцыт складаў каля 7 працэнтаў ВУП, то цяпер 1,9 працэнта. Паводле нашых ацэнак, каля 2 працэнтаў дэфіцыт бягучага рахунку плацежнага балансу - гэта норма для нашай краіны, што пацвярджаецца міжнароднымі экспертамі", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі