У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Ліс 2015

Нацбанк: Дэнамінацыя не паўплывае на пакупную здольнасць беларускага рубля

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэнамінацыя не паўплывае на пакупную здольнасць беларускага рубля, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка, каменціруючы прыняцце адпаведнага рашэння.

"Працэс дэнамінацыі мае тэхнічны характар і не паўплывае на пакупную здольнасць беларускага рубля, курс нацыянальнай валюты адносна замежных валют, а таксама фактычна існуючы ўзровень інфляцыі", - адзначылі прадстаўнікі рэгулятара.

Так, растлумачылі спецыялісты, цэны на тавары і паслугі з 1 ліпеня 2016 года будуць пералічаны з улікам выбранага маштабу дэнамінацыі - 1:10 000. "Інакш кажучы, калі да дэнамінацыі нейкі тавар каштаваў, напрыклад, 100 000 рублёў, то пасля дэнамінацыі яго цана складзе 10 рублёў", - дадалі ў Нацбанку. Пры гэтым, каб пакупнікам было лягчэй адаптавацца да такіх змяненняў, на час паралельнага абарачэння старых і новых грашовых знакаў, гэта значыць у перыяд з 1 ліпеня па 31 снежня 2016 года, усе суб'екты гаспадарання абавязаны будуць пазначаць дзве цаны - старую і новую.

Спецыялісты Нацбанка звярнулі ўвагу, што па аналагічным прынцыпе пры правядзенні дэнамінацыі будуць пералічаны зарплаты, пенсіі, стыпендыі, астаткі грашовых сродкаў на банкаўскіх рахунках, балансы прадпрыемстваў і ўстаноў.

"Падрыхтоўка да правядзення дэнамінацыі ў Беларусі заняла даволі працяглы перыяд. Так, новыя грашовыя знакі, якія будуць уведзены ў абарачэнне з 1 ліпеня 2016 года, былі выраблены па заказе Нацыянальнага банка Беларусі яшчэ ў 2008 годзе", - падкрэслілі прадстаўнікі рэгулятара. Аднак тады ў сувязі з сусветным эканамічным крызісам і, як вынік, пагаршэннем эканамічнай сітуацыі ў краіне правядзенне дэнамінацыі было адкладзена, а вырабленыя грашовыя знакі - перададзены ў Цэнтральнае сховішча Нацыянальнага банка.

У цэлым, паводле інфармацыі Нацбанка, рашэнне аб дэнамінацыі беларускага рубля прынята ў мэтах удасканалення грашовага абарачэння, спрашчэння ўліку і разлікаў, падтрымання аптымальнай купюрнай будовы грашовай масы, значнага скарачэння дзяржаўных расходаў на абслугоўванне наяўнага грашовага абарачэння ў краіне.

Сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 450 "Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь". Дакументам пастанаўляецца правесці з 1 ліпеня 2016 года дэнамінацыю афіцыйнай грашовай адзінкі краіны і правесці замену па 31 снежня 2016 года абарачаемых грашовых знакаў узору 2000 года ў выглядзе банкнотаў на грашовыя знакі ўзору 2009 года ў выглядзе банкнотаў і манет у суадносінах Br10 тыс. ва ўзорах 2000 года і Br1 у грашовых знаках узору 2009 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс