Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Крс 2023

НАН аб палёце беларускага касманаўта: дзве жанчыны адабраны, навуковая праграма падрыхтавана

НАН аб палёце беларускага касманаўта: дзве жанчыны адабраны, навуковая праграма падрыхтавана
Навукова-даследчы выпрабавальны цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. Фота з архіва

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акадэмік-сакратар аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі Аляксандр Шумілін расказаў на прэс-канферэнцыі аб тым, як ідзе падрыхтоўка да палёту беларускага касманаўта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь будзе асвойваць новы напрамак у даследаваннях - пілатуемыя касмічныя палёты. "Бываюць розныя спецыяльнасці: касманаўт-урач, касманаўт-выпрабавальнік, а ў нас будзе беларускі касманаўт-даследчык. Падрыхтавана праграма навуковых даследаванняў. Усе асноўныя працэдуры выкананы, дзве жанчыны адабраны", - сказаў Аляксандр Шумілін.

"Кандыдаты прайшлі адбор. Выбрана, хто асноўны, хто дадатковы. Цяпер задача - вывучыць распрацаваную ў Акадэміі навук навуковую праграму, - дадаў начальнік упраўлення аэракасмічнай дзейнасці апарату НАН Беларусі, намеснік кіраўніка Агенцтва па касмічных даследаваннях НАН Пётр Віцязь. - Як толькі мы ўзгоднім з "Раскосмасам", яны паедуць на падрыхтоўку непасрэдна да палёту. А далей у адпаведнасці з праграмай "Раскосмасу" ўсе пытанні па тэрмінах палёту будуць вырашацца".

Аляксандр Шумілін таксама расказаў, чым беларускі касманаўт будзе займацца на арбіце. "Касманаўт, несумненна, будзе праводзіць выпрабаванні і даследаванні нашай апаратуры САВА, якая распрацавана ў сістэме Мінадукацыі. Адпраўляючы свайго касманаўта, мы імкнёмся, каб ён выкарыстоўваў абсталяванне, спраектаванае і вырабленае ў Беларусі, для назірання за Зямлёй з космасу", - падкрэсліў ён.

Паводле яго слоў, актуальныя таксама даследаванні верхніх слаёў атмасферы, лясоў. "У Беларусі больш за 40 працэнтаў тэрыторыі пакрыта лясамі. Знізу не заўсёды можна распазнаць, калі пачынаецца захворванне лесу. Тэхналогіі даюць магчымасць убачыць з космасу магчымыя захворванні, а адпаведна, прыняць своечасовыя рашэнні", - адзначыў акадэмік-сакратар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі