6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адказаў на ваяўнічую рыторыку сучасных палітыкаў Захаду. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У адказ на ваяўнічую рыторыку сучасных палітыкаў Захаду скажу коратка. Вы павінны гэта памятаць і разумець (мы гэта пакажам праз некалькі дзён): нам ёсць чым нанесці непапраўны, непрымальны ўрон любому патэнцыяльнаму агрэсару", - сказаў Прэзідэнт.
Ён адзначыў, што цяперашняя гадавіна Вялікай Перамогі святкуецца ў няпросты час. "Мы сталі сведкамі і ўдзельнікамі новага жорсткага перадзелу свету. Гэта пікавы момант чарговага вітка гісторыі, якая пачалася, на жаль, таксама 80 гадоў таму", - канстатаваў беларускі лідар.
"Атрымаўшы прыстанішча за акіянам, нацысцкія злачынцы ператварыліся там у "мірных абывацеляў" і "актыўных грамадзян". Увесь гэты час яны натхнялі сваіх пераймальнікаў на новую хвалю эскалацыі па лініі Захад - Усход. Вынік: яшчэ жывых гітлераўскіх катаў сёння ўшаноўваюць на дзяржаўным узроўні, мёртвых - узводзяць у святыя. Там, за мяжой", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не дай бог хоць адзін бот ступіць праз граніцу Беларусі, адказ будзе без ваганняў і імгненны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я ўжо шмат разоў гаварыў: я больш, чым любы ў гэтай зале, не хачу вайны. Я ведаю сваё месца ў гэтай вайне, не дай бог яна здарыцца. Але вы павінны ведаць: не дай бог хоць адзін бот ступіць праз нашу граніцу, адказ будзе без ваганняў, імгненны. Вы гэта павінны ведаць. Ваганняў ніякіх не будзе", - перасцярог беларускі лідар.
Гэтыя словы Прэзідэнта зала сустрэла апладысментамі.